Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Беларуская служба Польскага радыё | |
| Дата ўтварэньня | 13 студзеня 1992 (20 гадоў таму) |
|---|---|
| Тып | радыёстанцыя |
| Месцазнаходжаньне | Варшава (Польшча) |
| Кіраўніца | Ніна Баршчэўская |
| Матчыная кампанія | Польскае радыё |
| Сайт | polskieradio.pl/zagranica/by/ |
Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё — частка праграмы для замежжа грамадзкага Польскага Радыё, якая працуе на 7 мовах: польскай, беларускай, украінскай, расейскай, ангельскай, нямецкай і эспэранта.
У склад рэдакцыі ўваходзяць: Анна Задрожна, Валера Саўко, Ялянта Сьмялоўская, Тамаш Саевіч, Эльвіра Богдан-Сянкевіч, Натальля Грышкевіч-Шымковяк, Дзьмітры Гурневіч, Алена Пытэль, кіраўнічка — Ніна Баршчэўская.
Афіцыйная дата заснаваньня — 13 студзеня 1992, аднак першая перадача на беларускай мове выйшла ў этэр ужо 15 сьнежня 1991 у праграме Польскае Службы.
Перадачы Беларускай службы Польскага радыё для замежжа выходзяць у этэр на кароткіх хвалях а 16.30 і 19.30 паводле беларускага часу (адпаведныя частасьці: 7180, 6035 і 6060 kHz).