| URL | www.facebook.com |
|---|---|
| Alexa рэйтынг | 2 (лістапад 2012) |
| Тып | Сацыяльная сетка |
| Рэгістрацыя | абавязковая задарма |
| Даступныя мовы | Беларуская і 70 іншых |
| Уладальнік | Марк Цукербэрг — 24% |
| Аўтар | Марк Цукербэрг і інш. |
| Пачатак працы | 4 лютага 2004 (9 гадоў таму) |
| Прыбытак | |
| Бягучы стан | працуе |
Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаванная ў 2004 годзе Маркам Цукербэргам і ягонымі суседзямі па пакоі падчас навучаньня ў Гарвардзкім унівэрсытэце [2]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў наймаладым міліярдэрам у сьвеце[3].
Першапачаткова вэб-сайт быў названы thefacebook.com, але пазьней быў зьменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўнівэрсытэту. Аднак затым дасяг быў пашыраны для іншых унівэрсытэтаў Бостану, а пасьля і для студэнтаў усіх навучальных установаў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасьня 2006 году сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросьце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў, [4].
Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнае ацэнцы кампаніі склаў 700 млн даляраў ЗША[5].
Зьмест |
Функцыі[рэдагаваць]
Facebook дазваляе ствараць профіль з фотаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленьні, зьмяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасьць ствараць суполкі па зацікаўленасьцях.
У 2007 годзе Facebook абвясьціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслугаў і зарабляць на гэтым[6]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасьць карыстальнікаў.
Facebook прапаноўвае мноства функцыяў, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі акаўнтаў могуць кантраляваць узровень дасягу да прыватнае інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае дасяг да той ці іншай частцы.
Фэйсбук на Беларусі[рэдагаваць]
Па стане на люты 2013 году ў Facebook было зарэгістравана 496 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (107 месца ў сьпісе краін). Сярэдняе пранікненьне склала 5.13% ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 16.33%.[7]. Паводле статыстыцы ад усёй колькасьці карыстальнікаў зь Беларусі 46% - мужчыны, 54% - жанчыны. Найбольш папулярныя сярод беларусаў старонкі - TopFace (25 тысяч упадабаньняў), Facebook Россия (18 тыс.), Best cars (17 тыс.), Best photos|Лучшие фотографии (15 тыс.) і 1001 Inventions from Muslim Civilisation (11 тыс.).
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Сацыяльная сетка Facebook выходзіць на біржу У сьвеце. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (2 лютага 2012). Праверана 2 лютага 2012 г.
- ^ The Full Story Of How Facebook Was Founded
- ^ Миллиардер в 23 года? В ИТ это возможно!
- ^ Статыстыка сацыяльных сетак Socialbakers
- ^ Facebook задекларировал прибыль в $700000000
- ^ Facebook Platform Launches
- ^ Статыстыка Facebook па Беларусі
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Facebook — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў