Ванкувэр
| Ванкувэр | |||||
| Vancouver | |||||
|
|||||
| Насельніцтва (2007) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
611 869 5070 |
||||
| Часавы пас: | UTC-8 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°18′08.25″ пн. ш. 123°06′26.28″ з. д. / 49.3022917° пн. ш. 123.1073° з. д.Каардынаты: 49°18′08.25″ пн. ш. 123°06′26.28″ з. д. / 49.3022917° пн. ш. 123.1073° з. д. | ||||
|
Ванкувэр на мапе Канады
Ванкувэр
|
|||||
| http://vancouver.ca/ | |||||
Ванкувэр (па-ангельску: Vancouver) — горад на заходнім узьбярэжжы Канады, буйнейшы горад правінцыі Брытанская Калумбія і восьмы па колькасьці насельніцтва горад краіны. Насельніцтва 612 тыс. чал., у агламэрацыі Вялікі Ванкувэр (Greater Vancouver) пражывае звыш 2,3 млн чал. (трэцяя па памерах агламэрацыя ў Канадзе).
Месца разьмяшчэньня Ванкувэру мае назву Ніжняя вялікая зямля (Lower Mainland), што падкрэсьлівае яго знаходжаньне на ўзьбярэжжы кантынэнтальнай часткі рэгіёну, у супрацьпастаўленьні востраву Ванкувэр, на якім разьмяшчаецца адміністрацыйны цэнтар правінцыі — горад Вікторыя.
Назва гораду ўтворана ад галяндзкага «van Coevorden», што азначае паходжаньне ад/з (галяндзкае «van») Кувордэну (горад у Нідэрляндах).
Насельніцтва Ванкувэру этнічна разнастайнае, для больш як паловы жыхароў гораду ангельская мова ня ёсьць роднай.
Мясцовасьць засяляецца эўрапейцамі з 1860-х. Імпульс перасяленьню надалі залатыя ліхаманкі (каньён Фрэёзэра і Карыбу), затым доўгі час — да 1980-х — горад быў цэнтрам рэгіёну здабычы і апрацоўкі мясцовай сыравіны (лес, карысныя выкапні, рыба, сельскагаспадарчая прадукцыя). У апошнія дзесяцігодзьдзі ідзе моцная дывэрсыфікацыя гаспадарчай актыўнасьці, рост сэктару паслугаў. На сёньняшні дзень другое месца ў эканоміцы гораду пасьля лясной прамысловасьці займае турызм. Ванкувэр — трэці па велічыні цэнтар кінавытворчасьці Паўночнай Амэрыкі пасьля Лос-Анджэлесу і Нью-Ёрку.
Горад валодае дастаткова разьвітой сеткай гарадзкога пасажырскага транспарту, хаця і меншай ў параўнаньні зь іншымі гарадамі Канады, што тлумачыцца вялікай шчыльнасьцю засяленьня цэнтральнай часткі гораду і адсутнасьцю неабходнасьці перамяшчэньня вялікіх мас людзей паміж рознымі раёнамі гораду, у прыватнасьці, з прыгарадаў. Агульная пляніроўка гораду забясьпечвае высокую якасьць жыцьця гараджан, тэарэтыка-практычныя падыходы да яе атрымалі назву Ванкувэрызм, як альтэрнатыва распаўзаньню гарадоў, іх прыгарадаў на суседнія землі (Urban sprawl).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ванкувэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў