Канэктыкут
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Канэктыкут | |
|---|---|
| Сьцяг Канэктыкуту | Герб Канэктыкуту |
| Мянушка: Штат Канстытуцыі | |
![]() |
|
| Сталіца | Хартфард (Канэктыкут) |
| Найбуйнейшы горад | Брыджпарт |
| Плошча | 48-я па ЗША |
| - агулам | 14 371 км² |
| - % вады | 12,6 |
| - шырата | 40°58' з.ш. па 42°3' з.ш. |
| - даўгата | 71°47' з.д. па 73°44' з.д. |
| Насельніцтва | 29-е па ЗША |
| - агулам | 3,4 |
| - шчыльнасьць | 271,4/км² |
| Дата заснаваньня | 9 студзеня 1788 (5-ы) |
| Губэрнатар | М. Джодзі Рэл |
| Часавы пас | Ціхаакіянскі час: UTC-5/-4 |
| Афіцыйная старонка | http://www.ct.gov/ |
Канэ́ктыкут, Канэ́ктыкат (па-ангельску: Connecticut) — штат на паўночным усходзе ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія. Сталіца — Хартфард, найбуйнейшы горад — Брыджпарт. Насельніцтва 3,406 млн чалавек (29-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году). Назоў штата паходзіць ад выраза на алганкінскай мове, які перакладаецца як «на доўгай рацэ, схільнай прылівам». Афіцыйная мянушка з 1959 году — Constitution State (Штат Канстытуцыі). Раней афіцыйнай мянушкай было Nutmeg State (Штат мускатнага арэха). Паштовае скарачэнне CT.
[рэдагаваць] Геаграфія
На поўдні тэрыторыя штата амываецца водамі заліва Лонг-Айлэнд-Саўнд, на захадзе Канэктыкут мяжуе са штатам Нью-Ёрк, на поўначы — з Масачусэтсам, на ўсходзе — з Род-Айлэндам. Плошча штата складае 14,371 км² (48-е месца ў ЗША). Тэрыторыя падзяляецца на восем рэгіёнаў, у асноўным (хоць і не заўсёды) супадальных з васьмю ўваходных у Канэктыкут акруг. Тэрыторыя штата ў асноўным складаецца зь лясоў. Бліжэй да поўдня трапляюцца багністыя месцы і пясчаныя пляжы. Урбанізацыя сканцэнтраваная ў асноўным на паўднёвым захадзе штата. На паўночным усходзе мясцовасьць больш лясная і сельскагаспадарчая. Асноўная афіцыйная мянушка штата зьвязаная з тым, што ў 1639 годзе брытанская калёнія Канэктыкут прыняла першую ў сьвеце канстытуцыю — «Асноўныя законы Канэктыкуту» (Fundamental Orders of Connecticut).
[рэдагаваць] Гісторыя
Пасьля Вайны за незалежнасьць Амэрыкі Канэктыкут стаў адным з 13 штатаў, якія першымі ўвайшлі ў склад ЗША. Да 1875 году статус сталіцы Канэктыкута па чарзе пераходзіў ад Хартфарду да Нью-Хэйвэну. Затым ён быў стала замацаваны за Хартфардам.
| Новая Англія | |
|---|---|
| Вэрмонт • Канэктыкут • Масачусэтс • Мэн • Нью-Гэмпшыр • Род-Айлэнд |
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Канэктыкут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


