Паўднёвая Дакота
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Паўднёвая Дакота | |
|---|---|
| Сьцяг Паўднёвай Дакоты | Герб Паўднёвай Дакоты |
| Мянушка: «Штат каётаў», «Штат гары Рушмар» |
|
![]() |
|
| Сталіца | Пір (Паўднёвая Дакота) |
| Найбуйнейшы горад | Су-Фолс |
| Плошча | 17-я па ЗША |
| - агулам | 199 905 км² |
| - % вады | 1,6 |
| - шырата | 42°29,5' з.ш. па 45°56' з.ш. |
| - даўгата | 98°28,5' з.д. па 104°3' з.д. |
| Вышыня | |
| - сярэдняя | 670 м |
| Насельніцтва | 46-е па ЗША |
| - агулам (2000) | 755 тыс. |
| - шчыльнасьць | 3,84/км² |
| Дата заснаваньня | 2 лістапада 1889 (40-ы) |
| Часавы пас | Цэнтральны час: UTC-6/-5 Горны час: UTC-7/-6 |
| Афіцыйная старонка | http://www.state.sd.us/ |
Паўднёвая Дакота — штат на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адзін з так званых штатаў Паўночна-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 755 тыс. чалавек (46-е месца сярод штатаў, зьвесткі 2000 году). Сталіца — горад Пір, найбуйнейшы горад — Су-Фолс. Дэвіз: «Улада народа па волі Божай». Афіцыйная мянушка: «Штат каётаў».
[рэдагаваць] Геаграфія
Плошча штату 199,9 тыс. км². На поўначы Паўднёвая Дакота мяжуе з Паўночнай Дакотай, на ўсходзе — зь Мінэсотай і Аёвай, на поўдні — з Нэбраскай, на захадзе — з Ваёмінгaм і Мантанай.
Праз тэрыторыю Паўднёвай Дакоты з поўначы на поўдзень цячэ рака Місуры, якая тут утварае каньён глыбінёй да 150 м. На ўсход ад ракі знаходзяцца чарназёмныя прэрыі, на захад — Вялікія раўніны.
[рэдагаваць] Гісторыя
Першымі тэрыторыю сучаснай Паўднёвай Дакоты дасьледавалі ў XVIII стагодзьдзі французы. У 1743 годзе гэтая тэрыторыя была абвешчаная францускай. Яна ўвайшла ў склад вялікай калёніі Люізіяны. У 1803 годзе Францыя прадала Люізіяну ЗША. Паўднёвая Дакота сталася часткай Злучаных Штатаў. Масавае засяленьне гэтай тэрыторыі пачалося ў 70-х гадах XIX стагодзьдзя, калі ў гарах Блэк-Хілз былі знойдзеныя запасы золата. У 1889 годзе Паўднёвая Дакота атрымала афіцыйны статус штату ЗША.
[рэдагаваць] Спасылкі
Паўднёвая Дакота — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- The Official Home Page of South Dakota
- U.S. Census Bureau
- Photos of South Dakota - Terra Galleria
- South Dakota Profile
- Pictures of the Dakotas: Badlands and Theodore Roosevelt National Parks
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |
