Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Нью-Гэмпшыр |
 |
 |
| Сьцяг Нью-Гэмпшыру |
Герб Нью-Гэмпшыру |
|
 |
| Мянушка |
«Гранітны штат» |
| Сталіца |
Канкорд (Нью-Гэмпшыр)|Канкорд |
| Найбуйнейшы горад |
Манчэстэр |
| Плошча |
| 46-я па ЗША |
| - агулам |
24 217 км² |
| - % вады |
4,1 |
| - шырата |
42°40' пн. ш. па 45°18' пн. ш. |
| - даўгата |
70°37' з. д. па 72°37' з. д. |
| Насельніцтва |
| 41-е па ЗША |
| - агулам |
1,315 млн |
| - шчыльнасьць |
56,65/км² |
| Дата заснаваньня |
21 чэрвеня 1788 (9-ы) |
| Губэрнатар |
Мэгі Гасан |
| Часавы пас |
Ціхаакіянскі час: UTC-5/-4 |
Нью-Гэмпшыр (па-ангельску: New Hampshire) — невялікі штат на паўночным усходзе ЗША. Насельніцтва — 1,235 млн (2000). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца — горад Канкорд, найбуйнейшы горад — Манчэстэр.
Нью-Гэмпшыр уваходзіць у рэгіён Новая Англія. На поўначы ён мяжуе з канадзкай правінцыяй Квэбэк, на ўсходзе — са штатам Мэн і Атлянтычным акіянам, на поўдні — з Масачусэтсам, на захадзе — з Вэрмонтам. Плошча Нью-Гэмпшыру — 24 239 км².
Правінцыя Нью-Гэмпшыр была заснаваная ў 1623 годзе брытанскім капітанам Джонам Мэйсанам. Падчас Вайны за незалежнасьць Нью-Гэмпшыр стаў адной з трынаццаці калёніяў, якія паўсталі супраць брытанскага панаваньня, і першым штатам, які абвесьціў сваю незалежнасьць. Сталіца штату, Канкорд, у ранейшы час была вядомая як Рамфорд і Пэнакук.
Урад і заканадаўства[рэдагаваць]
- Нью-Гэмпшыр адзіны штат у ЗША, у якім заканадаўча дазволена не карыстацца рамянямі бясьпекі ў аўтамабілях (праўда толькі з 16 гадоў).
Нью-Гэмпшыр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў