Арканзас
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Арканзас | |
|---|---|
| Сьцяг Арканзасу | Герб Арканзасу |
| Мянушка: «Натуральны штат» | |
| Сталіца | Літл-Рок |
| Найбуйнейшы горад | Літл-Рок |
| Плошча | 29-я па ЗША |
| - агулам | 137 732 км² |
| - шырата | 33°0' з.ш. па 36°30' з.ш. |
| - даўгата | 89°41' з.д. па 94°42' з.д. |
| Насельніцтва | 33-е па ЗША |
| - агулам | 2,673 млн |
| - шчыльнасьць | 19,82/км² |
| Дата заснаваньня | 15 чэрвеня 1836 (25-ы) |
| Губэрнатар | Майк Хакабі |
| Часавы пас | Цэнтральны час: UTC-6/-5 |
| Афіцыйная старонка | http://www.state.ar.us/ |
Арка́нзас ці Аркансо́ (па-ангельску: Arkansas) — штат на поўдні ЗША, належыць да групы штатаў Паўднёва-заходняга Цэнтра. Насельніцтва 2,673 млн. чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША; 2000). Сталіца і найбуйнейшы горад Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат».
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія і клімат
Плошча Арканзасу 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе зь Люізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклагомай, на ўсходзе з Тэнэсі і Місысыпі, на поўначы зь Мізуры.
На ўсходзе штата разьмешчаная нізіна ракі Місысыпі, на поўначы знаходзяцца горы Уошыта і ўзгорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і сьнежныя.
[рэдагаваць] Гісторыя
Першымі эўрапейцамі, якія дасьледавалі тэрыторыю Арканзасу, былі чальцы экспэдыцыі Эрнанда Дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штата былі французы, пазьней — ангельцы і немцы. З XVI да пачатку XIX стагодзьдзя тэрыторыю Арканзасу аспрэчвалі Гішпанія і Францыя.
Пасьля Люізіянскай куплі ў 1803 годзе тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 году Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат (25-ы па ліку). Пасьля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вэта прэзыдэнта Эндру Джонсана.
[рэдагаваць] Эканоміка
У 2003 годзе ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — галоўны штат краіны па вытворчасьці мала, соевых бабоў, бройлерных куранятаў, вырабляе таксама каля 10% усяго пляскача ў краіне. Разьвітая харчовая індустрыя, ёсьць вытворчасьць электраабсталяваньня і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнейшае месца займае здабыча баксітаў.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Значны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Цяпер каля 83% насельніцтва штата складаюць белыя, 16% — афра-амэрыканцы. У штаце жывуць каля 13 тысячаў індзейцаў. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфэсія — пратэстанты (галоўным чынам баптысты і мэтадысты).
[рэдагаваць] Спасылкі
- Official State website Homepage
- Facts About Arkansas
- U.S. Census Bureau
- Arkansas Newspapers
- Arkansas State Code (the state statutes of Arkansas)
- Literature of Arkansas
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |||
|---|---|---|---|
| Штаты |
Агаё | Айдага | Аклагома | Алабама | Аляска | Арызона | Арканзас | Арэгон | Аява | Ваёмінг | Вашынгтон | Вэрмонт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэлавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Канзас | Кентакі | Канэктыкут | Люізіяна | Мантана | Масачусэтс | Мінэсота | Місысыпі | Мізуры | Мічыган | Мэн | Мэрылэнд | Нэбраска | Нэвада | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрзі | Нью-Ёрк | Нью-Мэксыка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пэнсыльванія | Род-Айлэнд | Тэнэсі | Тэхас | Флорыда | Юта |
||
| Фэдэральная акруга | Акруга Калюмбія | ||
| Астраўныя тэрыторыі | Амэрыканскае Самоа | Абток Бэйкер | Гуам | Абток Хоўлэнд | Абток Джэрвіс | Атол Джонстан | Рыф Кінгмэн | Атол Мідўэй | Абток Наваса | Паўночныя Марыянскія абтокі | Атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія абтокі | Абток Ўэйк | ||

