Вашынгтон (штат)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Вашынгтон | |
|---|---|
| Сьцяг Вашынгтону | Герб Вашынгтону |
| Мянушка: «Вечназялёны штат» | |
| Сталіца | Алімпія |
| Найбуйнейшы горад | Сіэтл |
| Плошча | 18-я па ЗША |
| - агулам | 184 827 км² |
| - сушы | 172 446 км² |
| - вады | 12 227 км² |
| - % вады | 6,6 |
| - шырата | 45°32' з.ш. па 49° з.ш. |
| - даўгата | 116°57' з.д. па 124°48' з.д. |
| Насельніцтва | 14-е па ЗША |
| - агулам | 5 894 121 |
| - шчыльнасьць | 34,2/км² |
| Дата заснаваньня | 11 лістапада 1889 (42-ы) |
| Губэрнатар | Крысьцін Грэгуар |
| Часавы пас | Ціхаакіянскі час: UTC-8/-7 |
Вашынгто́н (па-ангельску: Washington) — штат на паўночным захадзе ЗША, 42-і штат у складзе саюзу. Сталіца — Алімпія, найбуйнейшы горад — Сіэтл. Насельніцтва — каля 5,9 млн чалавек (2000). У пазбяганьне блытаніны са сталіцай назоў той звычайна суправаджаюць скаротам DC (што азначае «Акруга Калюмбія»), а да назову штата дадаюць слова «штат». Афіцыйная мянушка — «Вечназялёны штат».
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
На поўначы штат Вашынгтон мяжуе з канадзкай правінцыяй Брытанская Калюмбія, на ўсходзе — са штатам Айдага, на поўдні — са штатам Арэгон. На захадзе ён амываецца водамі Ціхага акіяна. Агульная плошча складае 184 824 км² (18-е месца ў ЗША), зь іх на сушу прыходзіцца 172 587 км².
[рэдагаваць] Гісторыя
Да прышэсьця на заходняе ўзьбярэжжа эўрапейцаў тэрыторыя цяперашняга Вашынгтону была заселеная шматлікімі індзейскімі плямёнамі, якія прамышлялі рыбалоўствам і паляваньнем на кітоў. Першым эўрапейцам, чыё зьяўленьне на гэтай тэрыторыі было зафіксавана ў хроніках, быў гішпанскі капітан Бруна дэ Эсэта, які прыбыў сюды ў 1775 годзе ў разьдзеле эскадры з двух караблёў. У 1778 годзе брытанскі капітан Джэймс Кук праплываў у вусьце праліва Хуан дэ Фуку, але ўпершыню пралівы, які падзяляюць цяпер штат Вашынгтон і Брытанскую Калюмбію, былі дасьледаваныя ў 1789 годзе экспэдыцыяй капітана Чарлза Барклі. У пачатку 1790-х дасьледаваньні працягнулі гішпанскія капітаны Мануэль Кімпэр і Франсыска Эліса, а таксама брытанец Джордж Ванкувэр. У 1792 годзе капітан Робэрт Грэй адкрыў вусьце ракі Калюмбія.
У 1819 Гішпанія адмовілася ад сваіх дамаганьняў на тэрыторыю цяперашняга штату на карысьць ЗША. З гэтага часу тэрыторыя стала прадметам спрэчкі паміж ЗША і Вялікабрытаніяй. Спрэчка вырашылася на карысьць ЗША 15 чэрвеня 1846 году, калі была складзеная Арэгонская дамова.
11 лістапада 1889 году Вашынгтон стаў 42-м штатам у складзе ЗША.
[рэдагаваць] Эканоміка
У 2003 ВУП штату Вашынгтон склаў $244 млрд (11-е месца ў ЗША). Тут разьмяшчаюцца прадпрыемствы такіх карпарацыяў, як Boeing і Microsoft.
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вашынгтон (штат) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў