11 лістапада
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← лістапад → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
| 2013 год Усе дні |
||||||
11 лістапада — 315-ы дзень году (316-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 50 дзён.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Польшчы
- 1918 — скончылася Першая сусьветная вайна
- 1918 — пачалося антыбальшавіцкае паўстаньне сялянаў у Вяліскім павеце
- 1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўны ў Прагу
- 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ватыканам, заснаваньне Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1155 — Альфонса VIII Кастыльскі, кароль Кастыліі
- 1714 — Марцін Матушэвіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, паэт
- 1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня
- 1837 — Артур Гротгер, польскі мастак
- 1875 — Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт-гумарыст, драматург, перакладчык і мастак
- 1888 — Чандрасэкара Вэнката Раман, індыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1930)
- 1893 — Піліп Кізевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
- 1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі тэатральны актор
- 1908 — Міхась Багун, беларускі паэт і перакладнік
- 1922 — Курт Вонэгут, амэрыканскі пісьменьнік
- 1928 — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца
- 1929 — Леанід Сушчэня, беларускі біёляг
- 1945 — Даніель Артэга, нікарагуанскі палітык
- 1955 — Галіна Тычка, беларуская літаратуразнаўца
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1975 — Пётар Савачкін, беларускі гісторык
- 2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі
Сьвяты [рэдагаваць]
- Польшча — Дзень незалежнасьці
- Праваслаўныя, Беларусь — Настасься (народны каляндар)
- Каталікі, Беларусь — Марцін (народны каляндар)
11 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў