17 лістапада
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← лістапад → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
| 2013 год Усе дні |
||||||
17 лістапада — 321-ы дзень году (322-і ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 44 дні.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў
- 1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецева і казакі Залатарэнкі захапілі Віцебск
- 1812 — пад Менскам адбылася няўдалая бітва 18-га і 22-га ўланскіх палкоў арміі Напалеона Банапарта, укамплектаваных беларусамі, з расейскім войскам генэрала Тармасава
- 1869 — урачыстае адкрыцьцё Суэцкага канала
- 1933 — пры NSDAP створаны офіс расавай палітыкі
- 1989 — пачатак «аксамітавай рэвалюцыі» ў Чэхаславаччыне
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат
- 1906 — Янка Багдановіч, беларускі пэдагог і мэмуарыст
- 1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1682 — Тытус Лівіюш Баратыні, навуковец часоў Рэчы Паспалітай, вынаходнік мікромэтру і ветрака для паліву садоў
- 1757 — Марыя Юзэфа фон Габсбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
- 1796 — Кацярына II, расейская імпэратрыца
- 1846 — Ян Цывінскі, рымска-каталіцкі дзяяч, пэдагог і філянтроп
- 1863 — Юлян Міцкевіч, камісар Ковенскага ваяводзтва падчас нацыянальна-вызваленчага паўстаньня
- 1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар
- 1979 — Імануэль Велікоўскі, амэрыканскі фізык беларускага паходжаньня, аўтар тэорыі пра звязак паміж катаклізмамі на Зямлі і зьмяненьнямі структуры Сонечнай сыстэмы
- 2005 — Клаўдзія Шышыгіна-Патоцкая, дасьледніца гісторыі Нясьвіжу.
Сьвяты [рэдагаваць]
17 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў