Агюст Радэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Імя пры нараджэньні: | August François-René Rodin |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 1 лістапада 1840 |
| Памёр: | 17 лістапада 1917 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Заняткі: | скульптура |
| Плынь: | імпрэсіянізм |
| Працы: | Варота ада |
Агю́ст Радэ́н (па-француску: August François-René Rodin, нар. 12 лістапада 1840 года ў Парыжы, пам. 17 лістапада 1917 года, там жа) – францускі скульптар, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры.
[рэдагаваць] Біяграфія
Агюст нарадзіўся ў Парыжы, а пазьней вучыўся ў двух вядомых скульптараў – Антоніё Люіса і Антуана Бары. Спрабаваў паступіць ў вышэйшую мастацкую школу (Beaux Arts), але быў прыняты ў іншую школу (École Spéciale de Dessin et d’Architecture), дзе вучылі рамесьнікаў працуючых у сфэры дэкарацыйнай скульптуры.
Першая мастацкая праца Радэна “Чалавек са зламаным носам”, была адхілена на Парыскім салёне, з-за таго што не укладалася ў акадэмічныя каноны прыгажосьці.
У 1871 годзе, у пошуках працы Радэн пераехаў у Бэльгію, дзе стварае некалькі скульптураў для прыватных дамоў, для будынку біржы і элемэнты помніка бурмістру Лоасу. Адначасова Радэн займаўся вывучэньнем старажытнага мастацтва і творчасьці Рубэнса.
Пасьля наведваньня Італіі і знаёмства з творчасьцю Мікелянджэлё, у Радэна ўзьнікла ідэя стварэньня статуі “Эра бронзы” (The Age of Bronze).
Сьведчаньне прызнаньня таленту Радэна стала набыцьцё францускім урадам двух яго статуй “Ян Хрысьціцель” і “Крочачы”. Адначасова яму было даручана стварэньне скульптурнага парталу. Працу над “Варотамі ада” (распачата ў 1888 годзе) Радэн ня скончыў да канца жыцьця. Працы “Мысьліцель” , “Ева”, “Мімалётнае каханьне”, “Пацалунак” сталі эцюдамі да “Варотаў аду”.
Іншымі буйнымі творамі сталі скульптуры “Грамадзяне Кале”, помнік Віктору Гюго, статуя Анарэ дэ Бальзака.
У 1885 годзе Радэн узяў памочніцу ў майстэрню, 19-гадовую Камілу Кладэль. Хутка яны ажаніліся нават ня гледзячы на значную розьніцу ва ўзросьце. Ня гледзячы на шлюб Радэн не страціў сувязі з Роз Бёрэс, з якой ён пазнаёміўся яшчэ пад час падарожжа па Бэльгіі і расьціла іх сына.
Да пачатку ХХ стагодзьдзя Радэн стаў вядомым скульптарам і францускі ўрад прадставіў яму асобны павільён на Сусьветнай выставе 1900 года.
Вучнямі Радэна сталі такія вядомыя мастакі як Антуан Брудэль і Канстантэн Бранкузі.
Перад сьмерцю, Агюст Радэн перадаў ураду Францыі калекцыю сваіх твораў, з загадам стварэньня ў яго рэзыдэнцыі (Hotel Biron) музэю. Памёр Радэн у сваім доме ў Медэане, прыгарадзе Парыжу. Урад Францыі стварыў Музэй Радэна ў 1919 годзе.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Агюст Радэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў