Вашынгтон (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук


Вашынгтон
Панарама Вашынгтону
Герб Сьцяг
Мянушка: Акруга
Дата заснаваньня 1790
Плошча 177 км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
591 833 (2008)
5,3 млн
Тэлефонны код 202
Часавы пас Усходні (EST)
Акруга Фэдэральная акруга Каламбія
Мэр Адрыян Фэнці
Месцазнаходжаньне Вашынгтону

Вашынгто́н (па-ангельску: Washington, D.C.) — горад, сталіца ЗША. Адміністрацыйна складае Фэдэральную акругу Каламбія (District of Columbia) — скарочана D.C., таму амэрыканцы, каб ня блытаць з аднайменным штатам, у гутарковым маўленьні звычайна завуць горад «Ды-сі»).

Геаграфія

Мяжуе са штатамі Мэрылэнд і Вірджынія.

Адміністрацыйная прылада

Паводле Канстытуцыі ЗША Фэдэральная акруга Калумбія як сталіца фэдэральнай дзяржавы мае адмысловы статус. Яна кіруецца наўпрост Кангрэсам ЗША і ня мае ўласнага ўраду, як іншыя штаты. Хоць Кангрэс дэлегаваў частку дзяржаўных паўнамоцтваў, якія звычайна ажыцьцяўляюцца ўрадамі штатаў, муніцыпальным уладам Вашынгтону, тым ня менш частку гэтых функцыяў ён пакінуў за сабою. Прыкладам зьяўляецца кантроль за зброяй, кіраваньне школьнай адукацыяй і г. д.

У працы Палаты Прадстаўнікоў прымае ўдзел дэпутат ад акругі Калумбія, але ён ня мае права галасаваць. У цяперашні час гэта Элеанор Холмс Нортан. У Сэнаце дэпутатаў ад акругі няма. На выбарах прэзыдэнта ЗША жыхары Вашынгтону маюць 3 галасы, што на душу насельніцтва больш, чым у 49 штатах.

Сярод жыхароў гораду даволі папулярная ідэя аб наданьні гораду ўсіх правоў штату, але адпаведныя рэзалюцыі адпрэчваюцца Кангрэсам.


Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Вашынгтон (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


На іншых мовах