Нью-Джэрзі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Нью-Джэрзі | |
|---|---|
| Сьцяг Нью-Джэрзі | Герб Нью-Джэрзі |
| Мянушка: «Штат садоў» | |
| Сталіца | Трэнтан |
| Найбуйнейшы горад | Н'юарк |
| Плошча | 47-я па ЗША |
| - агулам | 22 608 км² |
| Вышыня | |
| - сярэдняя | 75 м |
| Насельніцтва | 9-е па ЗША |
| - агулам (2000) | 8,414 млн |
| - шчыльнасьць | 438/км² |
| Дата заснаваньня | 18 сьнежня 1787 (3-ы) |
| Губэрнатар | Джон Карзайн |
| Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
| Афіцыйная старонка | http://www.state.nj.us/ |
Нью-Джэрзі (па-ангельску: New Jersey) — штат на паўночным усходзе ЗША. Атрымаў назву ад імя абтока Джэрзі ў праліве Ла-Манш. Трэці па ліку штат, які ўвайшоў у саюзную дзяржаву. Насельніцтва — 8,717 млн чалавек (3-е месца ў ЗША, зьвесткі 2005 году). Сталіца — горад Трэнтан, найбуйнейшы горад — Н'юарк. Афіцыйная мянушка — «Штат садоў» (Garden State).
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Плошча штата — 22 608 км² (47-е, гэта значыць пятае з канца, месца ў ЗША). Штат дзеліцца на тры асноўныя раёны — Паўночны Джэрзі, Цэнтральны Джэрзі і Паўднёвы Джэрзі.
[рэдагаваць] Гісторыя
У старажытнасьці тэрыторыя штату была заселеная індзейцамі племя Лянапэ. Галяндзкія перасяленцы пачалі асталёўвацца тут у 1630-х. Вялікая частка тэрыторыі цяперашняга Нью-Джэрзі ўваходзіла тады, разам з часткай будучага штату Нью-Ёрк, у склад калёніі Новыя Нідэрлянды, са сталіцай у Новым Амстэрдаме. Рэгіён перайшоў пад уладу Англіі ў 1664 годзе, калі флятылія пад камандаваньнем палкоўніка Рычарда Нікалза ўвайшла ў гавань Нью-Ёрку і захапіла нідэрляндзкую калёнію.
У 1776 годзе тэрыторыя Нью-Джэрзі стала адной з 13 брытанскіх калёніяў, паўсталых супраць мэтраполіі. Падчас «Войны за незалежнасць» штат некалькі разоў пераходзіў ад аднаго ваюючага боку да іншага, так што пасьля ён атрымаў назву «Раздарожжа Рэвалюцыі».
18 сьнежня 1787 году Нью-Джэрзі стаў трэцім штатам, які ўвайшоў у ЗША. 20 лістапада 1789 году ён першым з штатаў ратыфікаваў «Біль аб правах».
У апошнія дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя ён фактычна стаў часткай вялізнай Нью-Ёркскай агламэрацыі. У штаце разьмяшчаецца буйны цэнтар ігральнага бізнэсу — Атлантыка Сіці, адзіны горад ЗША, акрамя Лас-Вэгасу, дзе казіно дазволена будаваць на сушы. Нягледзячы на разьвітую інфраструктуру і высокі ўзровень жыцьця, назіраецца інтэнсіўны адток насельніцтва, асабліва белага, на поўдзень краіны, асабліва ў штат Флорыда. У штат разам з тым працягвае прыбываць значная колькасьць мігрантаў, асабліва з лацінаамэрыканскага рэгіёну, у іх ліку, напрыклад, была і Сэлія Круз — знакамітая выканаўца сальсы.
[рэдагаваць] Транспартная сетка
Штат абслугоўвае транспартная кампанія New Jersey Transit. У яе ўваходзяць:
- У штаце Нью-Джэрзі маецца чыгунка Нью-Джэрзі Транзіт, па якой ходзяць прыгарадныя цягнікі ў Нью-Ёрк, а таксама ў блізкія да яго населеныя пункты. Далей у Нью-Ёрк можна дабрацца з дапамогай PATH.
- Больш за 300 аўтобусных маршрутаў, якія абслугоўваюць штат Нью-Джэрзі, а таксама злучаюць яго зь Нью-Ёркам, Філадэльфіяй, і блізкімі да Нью-Ёрку населенымі пунктамі.
- Сыстэма хуткаснага трамваю Hudson Bergen Light Rail (лёгкае мэтро) зьвязвае жыхароў паўночна-ўсходняй часткі штату Нью-Джэрзі. Сыстэма працуе на электрычнай цязе, ад кантактнага провада.
- Нядаўна ў паўднёва-заходняй частцы Нью-Джэрзі пабудавалі сыстэму хуткаснага трамваю на дызельнай цязе.
- Міжштатнае мэтро PATH (па-ангельску: Port Authority Trans-Hudson) — гэта маленькая сыстэма мэтро, якая злучае цэнтар Манхэтэну з гарадамі штату Нью-Джэрзі, Джэрзі Сіці, Хобакен. І больш аддаленым Н'юаркам. Сыстэма працуе пад кіраваньнем Партовай Адміністрацыі Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі. Некаторыя станцыі PATH інтэграваныя са станцыямі Нью-Ёркскага Мэтрапалітэну, лёгкім мэтро ў Н'юарку, сыстэмай хуткаснага трамваю Hudson Bergen Ligh Rail. Перасадкі платныя. PATH адна зь нешматлікіх у сьвеце сыстэмаў транспарту, якія працуюць круглыя суткі. 65 адсоткаў шляхоў праходзяць пад зямлёй. Агульная працягласць лініяў 22 км.
[рэдагаваць] Эканоміка
Паводле зьвестак Бюро эканамічнага аналізу ЗША, ВУП штату ў 2003 годзе склаў $397 млрд.
[рэдагаваць] Спорт
-
Глядзіце: Нью-Джэрсі Дэвілз
[рэдагаваць] Беларусы Нью-Джэрзі
- Лявон Савёнак - пісьменьнік і грамадзкі дзеяч
[рэдагаваць] Спасылкі
Нью-Джэрзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Official New Jersey state web site
- Official New Jersey state tourism site
- A list of official and unofficial NJ county and municipal web sites
- Descriptions of NJ forms of government (e.g., township, borough, etc.) from NJ State League of Municipalities
- AboutNewJersey.com
- New Jersey History
- US Census Bureau
- Weird NJ
- Fishing in New Jersey
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |