Мічыган
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Мічыган | |
|---|---|
| Сьцяг Мічыгану | Герб Мічыгану |
| Мянушка: «Штат расамах» | |
| Сталіца | Лэнсінг |
| Найбуйнейшы горад | Дэтройт |
| Плошча | 11-я па ЗША |
| - агулам | 250 941 км² |
| - шырата | 41°41' з.ш. па 47°30' з.ш. |
| - даўгата | 82°26' з.д. па 90°31' з.д. |
| Насельніцтва | 8-е па ЗША |
| - агулам | 9,938 млн |
| - шчыльнасьць | 67,55/км² |
| Дата заснаваньня | 26 студзеня 1837 (26-ы) |
| Губэрнатар | Джэніфэр Грэнхалм |
| Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
| Афіцыйная старонка | http://www.michigan.gov/ |
Мі́чыган (па-ангельску: Michigan) — штат на сярэднім захадзе ЗША, уваходзіць ў групу штатаў паўночна-ўсходняга цэнтру. 26-ы штат у складзе саюза. Сталіца — Лэнсінг. Найбуйнейшы горад — Дэтройт; іншыя буйныя гарады — Гранд-Рэпідс, Уорэн, Флінт, Стэрлінг-Хайтс, Эн-Албар.
Насельніцтва 9,94 млн. чалавек (8-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году).
Кветка-знак з 1897 году — яблыневы колер. Афіцыйныя мянушкі — Wolverine State (штат расамах), Great Lake State (штат каля Вялікага возера).
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Штат Мічыган займае плошчу 250,7 тыс. км² (11-е месца ў ЗША), 41,3 % гэтай плошчы прыходзіцца на водную прастору. Тэрыторыя штата складаецца з двух акружаных Вялікімі азёрамі паўвостраваў — Ніжняга і Верхняга, злучаных мастом Макіна, а таксама мноствы абтокаў.
На ўсходзе Мічыган мяжуе з канадзкай правінцыяй Антарыё і амывае водамі азёр Гурон і Эры, на поўдні мяжуе са штатамі Агаё і Індыяна, на захадзе мяжуе зь Вісконсіном і амываецца возерам Мічыган, на поўначы амываецца возерам Верхняе і мае водную мяжу са штатамі Ілінойс і Мінэсота.
Агульная берагавая лінія штата мае даўжыню 5,2 тыс. км (самы вялікі паказчык сярод кантынэнтальных штатаў). На тэрыторыі Мічыгана знаходзіцца больш 11 тыс. унутраных азёр, што істотна ўплывае на клімат штата.
[рэдагаваць] Гісторыя
На працягу некалькіх тысячагодзьдзяў тэрыторыі Мічыгану насялялі індзейскія плямёны. Да часу зьяўленьня эўрапейцаў тут пражывалі індзейскія плямёны аджыбва, атава, патаватомі і віяндот. Першым эўрапейцам, які пабыў на Верхнім паўвостраве, быў Эт'ен Бруле (1622). У 1668 годзе місіянэр-езуіт Жак Маркет заснаваў тут першае селішча Су-Сэнт-Мары. У 1679 годзе Роберт ды ла Саль ажыцьцявіў пабудову першага эўрапейскага ветразнага судна на Верхнім возеры.
У 1701 годзе францускі афіцэр і дасьледчык Антуан Кадзілак заснаваў паселішча Дэтройт вакол форта Понтшартрэн (названы ў гонар тагачаснага францускага прэм'ер-міністра, Луі Філіпа, графа дэ Понтшартрэн).
У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя правінцыя перайшла ад французаў да ангельцаў у выніку Войны з французамі і індзейцамі. Пасьля амэрыканскай Вайны за незалежнасьць Мічыган увайшоў у склад Паўночна-заходняй Тэрыторыі. У 1794 годзе амэрыканскія войскі разьбілі індзейцаў у Бітве ў паваленых дрэў і па дамове Джэя атрымалі кантроль над некалькімі фартамі.
У 1805 годзе была створаная Тэрыторыя Мічыган. Падчас англа-амэрыканскай вайны 1812—1814 гадоў яна часова апынулася ў руках ангельцаў. У 1830-х тут пачаўся масавы прыток перасяленцаў, звязаны з стварэньнем канала Эры, дарожнай інфраструктуры, а таксама з разьвіцьцём сельскай гаспадаркі і здабыўнай прамысловасьці.
У 1835 годзе была падпісаная канстытуцыя штата, але з-за тэрытарыяльнай спрэчкі з Агаё Мічыган уступіў у склад саюза толькі 26 студзеня 1837 году. Першым губэрнатарам штата стаў у 1835 годзе Стывэнс Мэйсан.
У Грамадзянскай вайне на баку паўночнікаў удзельнічала 23 % мужчынскага насельніцтва Мічыгана (больш 90 тыс. чалавек), каля 14 тысяч зь іх загінула.
У 1903 годзе на заводзе Генры Форда была заснаваная канвэерная вытворчасьць аўтамабіляў. У 1926 кампанія General Motors паставіла галіновы рэкорд, давёўшы гадавы аб'ём продажаў да $1 млрд.
[рэдагаваць] Эканоміка
Мічыган, і ў першую чаргу Дэтройт, лічыцца цэнтрам амэрыканскага аўтамабілебудаваньня. Важныя крыніцы прыбыткаў таксама — турызм і паляваньне. Акрамя таго, маюцца карысныя выкапні — нафта, жалезная руда, прыродны газ. Штат займае першае месца па вытворчасьці торфа.
Па ацэнцы Бюро эканамічнага аналізу, у 2003 годзе ВУП Мічыгана склаў $365 млрд.
[рэдагаваць] Спасылкі
- Сайт штату
- Michigan News Roundup
- Michigan Constitutions of 1835, 1850, 1908, and 1963
- www.russiangr.net — Рускі Grand Rapids
[рэдагаваць] Турызм і адпачынак
[рэдагаваць] Культура і гісторыя
- Historic Bridges of Michigan and Elsewhere
- Michigan’s Top 100 Artists & Entertainers
- CoolCities project
- Michigan Genealogy Files
- Michigan High School Alumni
- Michigan History Magazine
- InfoPlease Michigan Factsheet
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |