Вялікія азёры
Вялі́кія азёры (па-ангельску: Great Lakes) — сыстэма пяці азёр тэктанічна-ледніковага паходжаньня ў Паўночнай Амэрыцы, на мяжы ЗША і Канады. Агульная плошча складае каля 245,2 тыс. км², з аб’ёмам вады 22,7 тыс.км³. У склад сыстэмы ўваходзяць наступныя азёры:
Зь імі зьвязаны некалькі сярэдніх азёр: Сэнт-Мэрыс, Сэнт-Клэр, Ніпігон.
Усе азёры разьмешчаны на розных вышынях, і розьніца паміж узроўнем вады Верхняга возера і Антарыё складае 108 мэтраў. Вялікія азёры — гэта найвялікшае сховішча прэснай вады на Зямлі. Азёры злучаны паміж сабой сыстэмай праліваў, рэк і каналаў. Усе азёры адносяцца да басэйна Атлянтычнага акіяна. Сток па рацэ Сьвятога Лаўрэнцыя. З выцякаючай з возера Антарыё ракі Сьвятога Лаўрэнцыя ўтвараецца заліў Сьвятога Лаўрэнцыя з даўжынёй 3 770 км, які зьяўляецца важным водным шляхам, маючы злучэньне з рэкамі Місысыпі і Гудзон. Узьбярэжжа Вялікіх азёр густа заселена.
Вялікія азёры ўзьніклі пасьля апошняга лёдавага пэрыяду каля 10 000 гадоў таму.
Галоўныя порты: Чыкага, Мілўокі, Дэтройт, Кліўлэнд, Бафала, Таронта.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Вялікія азёры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў