Робэрт Аспрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Робэрт Аспрын
Robert Asprin
Bob asprin laughing.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Робэрт Лін Аспрын
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1946
Сэнт Джонс, Мічыган
Памёр 22 траўня 2008
Новы Арлеан, Луізіяна
Грамадзянства ЗША
Сужэнец Q613259
Літаратурная дзейнасьць
Гады творчасьці 19771988
Напрамак навуковая фантастыка, фэнтэзі

Робэрт Лін Аспрын (па-ангельску: Robert Lynn Asprin; 28 чэрвеня 194622 траўня 2008) — амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Вядомы большасьці чытачоў як аўтар сэрыі кніг «MythAdventures» («Мітычныя Прыгоды», амафанічна misadventures — няшчасныя выпадкі) — яркі ўзор гумарыстычнага і займальнага фэнтэзі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Робэрт Аспрын нарадзіўся ў 1946 годзе ў горадзе Сэнт-Джонс, штат Мічыган.

Першы раман Аспрына — «Халодныя фінансавыя войны», пашыраная вэрсія раньняга аповяду з тым жа назовам, быў выдадзены ў 1977 годзе.

У наступныя некалькі гадоў ён працаваў (разам са сваёй будучай жонкай, Лін Эбі) над сэрыяй «Сьвет злодзеяў» як аўтар і рэдактар. Магчыма, гэта быў першы праект, калі адразу некалькі аўтараў пісалі аб адным сьвеце. Па меры пашырэньня сэрыі Аспрын страціў кантроль над шматлікімі аўтарамі, і сэрыя скончылася анархіяй. У 2002 годзе Лін Эбі адрадзіла сэрыю раманам «Санктуарый». Сэрыя графічных раманаў выдавалася ў сярэдзіне 1980-х гг., і некалькі аўтараў, сярод якіх былі вядомыя Эндру Офут, Джанэт Морыс і Дэвід Дрэйк, выдавалі раманы аб сваіх пэрсанажах.

Таксама ў 1979 годзе Аспрын пачаў цыкл пацешных прыгодаў Сківа і Ааза ў сэрыі «Міты». У ёй распавядалася аб дэмане, які пазбавіўся сваіх сіл, і яго няўмелым вучне-чалавеку, аб іх вандроўках у розных мірах у пошуках багацьця і славы. Сэрыя «Міты» поўная гумару. Некаторыя раньнія раманы «Мітаў» былі адаптаваныя пад коміксы Філа Фоліо і іншых. Раманы сэрыі «Шут» аб баявым касьмічным падразьдзяленьні, якія выйшлі ў 1990-х шмат у чым нагадваюць прыгоды Сківа і Ааза.

З-за шэрагу асабістых і фінансавых праблем Аспрын прыпыніў выдавацца ў 1990-х. Калі гэтыя праблемы былі вырашаныя, у канцы 1990-х і пачатку 2000-х ён выдаў некалькі раманаў у суаўтарстве з аўтарам Піцерам Хэкам, Джодзі Лін Най і Ліндай Эванс. Раманы былі працягамі серый «Міты» і «Шут», а таксама новыя пачаткам новых сэрый.

Аспрын памёр 22 траўня 2008 году ў сваёй хаце ў Новым Арлеане, штат Люізіяна, ЗША.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]