Род-Айлэнд
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Род-Айлэнд | |
|---|---|
| Сьцяг Род-Айлэнду | Герб Род-Айлэнду |
| Мянушка: «Акіянскі штат» | |
| Сталіца | Правідэнс |
| Найбуйнейшы горад | Правідэнс |
| Плошча | 50-я па ЗША |
| - агулам | 4005 км² |
| - сушы | 2709 км² |
| - вады | 1296 км² |
| Насельніцтва | 43-е па ЗША |
| - агулам | 1 048 319 |
| - шчыльнасьць | 387,35/км² |
| Дата заснаваньня | 29 траўня 1790 (13-ы) |
| Губэрнатар | Дональд Карч'еры |
| Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Род-А́йлэнд (па-ангельску: The State of Rhode Island and Providence Plantations) — самы маленькі па плошчы штат ЗША, разьмешчаны на беразе Атлянтычнага акіяна. Род-Айлэнд быў адной з 13 амэрыканскіх калёніяў, паўсталых супраць Англіі. Першапачаткова штат складаўся зь дзьвюх частак: Правідэнскія плантацыі (мацерыковая частка штата, найбуйнейшы горад — Правідэнс) і Абток Род (астраўная частка, найбуйнейшы горад — Ньюпорт).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя штата
Калёнія Род-Айлэнд была заснаваная ў 1636 годзе Роджэрам Вільямсам, пасьля таго, як ён быў выгнаны з Калёніі Масачусэтскага заліва з-за яго рэлігійных поглядаў. Ён пасяліўся на мысе, які агароджвае заліў Нарагасэт поруч рэкі Машасак, назваўшы гэтае месца Правідэнс і абвясьціўшы там свабоду веравызнаньня для баптысцкіх пасяленцаў.
18 траўня 1652 Род-Айлэнд прыняў першы ў Паўночнай Амэрыцы закон, які забараніў рабства.
Кароль Англіі Карл II дараваў Джону Кларку Каралеўскую Грамату для Роду-Айлэнда. Адзіны з 13 калёніяў, Род-Айлэнд атрымаў поўную свабоду веравызнаньня. Права голасу было прадстаўлена толькі землеўласьнікам, што было даволі дэмакратычна для таго часу, паколькі большасьць пасяленцаў былі фэрмэрамі. З пачаткам індустрыяльнай рэвалюцыі ў калёніі ўтварыўся вялікі кляс працоўных, якія ня мелі права голасу. Да 1829 году 60% вольных белых мужчын прыналежылі да гэтай катэгорыі. У 1841 годзе Род-Айлэнд быў адзіным штатам ЗША, у якім ня ўсе вольныя мужчыны мелі права голасу. Асамблея штата адмовілася прыняць неабходныя папраўкі, што выклікала ўзброеныя беспарадкі ў штаце. Беспарадкі былі падушаныя, але асамблея была змушаная прыняць новую канстытуцыю штата, якая давала права голасу ўсім мужчынам, якія маглі заплаціць выбарчы падатак у 1 даляр.
Род-Айлэнд быў апошняй з пачатковых 13 калёніяў, якая прыняла Канстытуцыю ЗША (29 траўня 1790).
[рэдагаваць] Законы і адміністрацыя
Сталіца Род-Айлэнда — горад Правідэнс, яго губэрнатар — Дональд Карч'еры (Рэспубліканец). Два сэнатары ад Род-Айлэнда: Джон (Джэк) Рыд і Шэлдан Уайтхаўз (абодва дэмакраты). Два прадстаўнікі ў кангрэсе: Патрык Дж. Кэнэдзі (акруга 1) і Джым Ланджэвен (акруга 2), абодва дэмакраты. Штат як правіла падтрымлівае дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах.
[рэдагаваць] Дэмаграфічная інфармацыя
6,1% насельніцтва штата ва ўзросце да 5 гадоў, 23,6% да 18, 14,5% старэй 65. Жанчыны складаюць 52% насельніцтва.
Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва:
- Каталікі — 62 %
- Пратэстанты — 25 %
- Іншыя хрысьціяне — 1 %
- Іншыя рэлігіі — 2 %
- Атэісты — 7 %
Асноўныя пратэстанцкія дэнамінацыі штата: баптысты (6% ад насельніцтва штата), Епіскапальная царква (5%), мэтадысты (2%).
[рэдагаваць] Адукацыя
У Род-Айлэндзе находзяцца некалькі ўнівэрсытэтаў, у тым ліку сусьветна вядомы Браўнаўскі ўнівэрсытэт і набіраючы папулярнасць Johnson & Wales University, а таксама Школа Дызайну Род-Айлэнда і Правідэнскі Каледж. Акрамя таго, у штаце маецца дзяржаўны ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Род-Айлэнда.
| Новая Англія | |
|---|---|
| Вэрмонт • Канэктыкут • Масачусэтс • Мэн • Нью-Гэмпшыр • Род-Айлэнд |
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Род-Айлэнд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў