Дэмакратычная партыя
Дэмакратычная партыя ЗША (па-ангельску: Democratic Party, Democrats) — адна зь дзьвюх галоўных партый ЗША, якія ўтвараюць двухпартыйную сыстэму. Зьяўляецца адной з самых старажытных палітычных партый у сьвеце. Яе неафіцыйны сымбаль — брыкаючыся асёл, яе колер — сіні.
Заснавальнікамі партыі лічацца Томас Джэферсан (які заклаў асновы партыі ў 1792) і Эндру Джэксан (першы прэзыдэнт ЗША, абраны як кандыдат ад гэтай партыі ў 1828).
У 1828- 1860 дэмакраты дамінавалі на палітычнай сцэне ЗША, часам выпускаючы ўладу ў рукі вігаў. Але з пачатку Грамадзянскай вайны (1861) і аж да 1912 кіруючай партыяй практычна ўвесь гэты час была заснаваная Абрагамам Лінкальнам Рэспубліканская партыя ЗША. Адзіным палітыкам-дэмакратам, які быў абраны прэзыдэнтам у той пэрыяд, быў Стывэн Гровэр Кліўлэнд.
У XX стагодзьдзі дэмакратычная партыя здабыла другое дыханьне і дала такіх выбітных прэзыдэнтаў, як Томас Вільсан, Франклін Рузвэльт і Джон Кенэдзі.
Прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі [рэдагаваць]
- Эндру Джэксан
- Марцін Ван Бюран
- Джэймс Нокс Полк
- Франклін Пірс
- Джэймз Б’юкэнэн
- Томас Вудра Вільсан
- Франклін Дэлана Рузвэльт
- Гары Труман
- Джон Фіцджэральд Кенэдзі
- Ліндан Джонсан
- Джымі Картэр
- Біл Клінтан
- Барак Абама