Лібэралізм
Лібэралізм (ад лац. liber: свабодны, liberalis: датычны свабоды) — філязоўская, эканамічная і палітычная ідэалёгія, галоўнай вартасьцю якой ёсьць свабода чалавека распараджацца сваёй асобай і ўласнасьцю.
Лібэралізм стаў рухавіком вызваленьня ад догмаў фэўдалізму і абсалютызму, якія апраўдвалі несвабоду і прыгнёт грамадзтва з боку палітычнае, эканамічнае і рэлігійнае эліты.
У цэнтры палітычнае філязофіі лібэралізму знаходзяцца чалавек, якому павінна быць дадзеная максымальная магчымая свабоды, а таксама прынцып неагрэсіі. Індывідуальная свабода разумеецца ў лібэралізьме як асноўная норма і база грамадзкіх адносінаў, згодна зь якой павінна быць вызначаная і роля дзяржавы. Паўнамоцтвы дзяржавы не павінны абмяжоўваць асабістую свабоду грамадзян, дзяржава павінна ўмешвацца ў адносіны паміж людзьмі толькі дзеля абароны іхняй свабоды і закону. Рэгуляцыя эканомікі, гэтаксама як і сацыяльныя ільготы павінны быць зьведзеныя да мінімуму. Асоба павінна атрымаць як максымум свабоды, так і максымум адказнасьці.
Лібэралізм зьяўляецца супрацьлегласьцю таталітарызму і лічыцца перадумовай пабудовы сучаснай плюралістычнай дэмакратыі. У адрозьненьне ад анархізму, лібэралізм лічыць дзяржаву неабходным інстытутам дзеля абароны свабоды і ўласнасьці, а таксама рашуча выступае за рынкавыя прынцыпы ў эканоміцы.
Сучасныя дактрыны лібэралізму [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Трэці Шлях - беларуская лібэральная супольнасьць
Лібэралізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў