Бэйкер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Выспа Бэ́йкера (па-ангельску: Baker Island) — незаселеная выспа якая знаходзіцца на поўначы ад экватара ў Ціхім акіяне, каля 3100 км на паўднёвы захад ад Ганалулу. Зьяўляецца адной з заморскіх тэрыторыяў ЗША, але не ўваходзіць у склад ніякага штата ЗША.
У нашы дні на высьпе знаходзіцца Нацыянальны парт дзікай прыроды (Baker Island National Wildlife Refuge), які ахоплівае ўсю тэрыторыю выспы і навакольныя воды на плошчы 123,45 км².
Выспа названая ў гонар Майкла Бэйкера, з Нью Бэдфарда (Масачусэтс, ЗША), які абвясьціў аб адкрыцьці выспы ў 1832 годзе.
Выспа была абвешчаная тэрыторыяй ЗША ў 1857 годзе, згодна з Гуана Айлэнд Пактам, які дазваляў грамадзянам ЗША сяліцца на выспах, на якіх ёсьць радовішчы гуана. Потым, з 1886 да 1934 года на выспу Бэйкера прэтэндавала Вялікабрытанія. Да канца ХІХ стагодзьдзя амэрыканскія і брытанскія кампаніі дабывалі тут гуана. У 1935 годзе адбылася спроба засяленьня выспы, але пастаяннага паселішча не ўзьнікла з прычыны Другой Сусьветнай вайны. Невялікая колькасьць пасяленцаў, была эвакуіраваная ў 1942 годзе, пасьля абвяшчэньня Японіяй вайны ЗША, а тэрыторыя выспы была занятая амэрыканскімі войскамі. Пасьля вайны вайскоўцы пакінулі выспу.
На высьпе Бэйкера пануе экватарыяльны клімат. Самая высокая кропка выспы ўзносіцца на 8 мэтраў над узроўнем мора. На высьпе няма дрэваў, існуюць толькі невялікія плошчы зарослыя травой. На высьпе селіцца вялікая колькасьць марскіх птушак.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бэйкер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |
