Паўночныя Марыянскія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўночныя Марыяны
Sankattan Siha Na Islas Mariånas
Commonwealth of the Northern Mariana Islands
Сьцяг Паўночных Марыянаў Герб Паўночных Марыянаў
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Gi Talo Gi Halom Tasi»
Месцазнаходжаньне Паўночных Марыянаў
Афіцыйная мова каморская, каралінская ангелькая
Сталіца Саіпан
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Барак Абама
Бэніньнё Фітыял
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
195-е месца ў сьвеце
477 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
198-е месца ў сьвеце
86 616
168/км²
Валюта Даляр ЗША (USD)
Дамэн верхняга ўзроўню .mp
Тэлефонны код +1 670
Мапа Паўночных Марыянаў

Паўночныя Марыя́ны (Садружнасьць Паўночных Марыянскіх астравоў; па-ангельску: Commonwealth of the Northern Mariana Islands) — залежная тэрыяторыя Злучаных Штатаў Амэрыкі, знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыянскія астравы былі адкрытыя ў 1521 годзе Фэрнанам Магеланам і да 1898 году належалі Гішпаніі. У 1898 годзе паўночная частка архіпэлягу была куплена Нямеччынай. Пасьля Першай сусьветнай вайны, Паўночныя Марыяны былі перададзеныя Лігай Нацыяў пад японскае кіраваньне. У 1945 годзе астравы былі захопленыя амэрыканскімі войскамі, і пасьля вайны засталіся пад ўладай ААН. У 1978 годзе тэрыторыя Паўночных Марыянаў атрымала статус краіны асацыяванай з ЗША.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночныя Марыяны зьяўляюцца залежнай тэрыторыяй, якая мае статус асацыяванай краіны са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Унутранымі справамі тэрыторыі кіруе губэрнатар, які выпіраецца на ўсеагульных выбарах. Зьнешняе кіраваньне належыць амэрыканскаму Міністэрству замежных справаў. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, які складаецца зь ніжняй Палаты прадстаўнікоў (18 дэпутатаў), і Сэнату (9 сэнатараў).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя займае паўночную частку архіпэлягу Марыянскіх астравоў, які знаходзіцца ў Мікранэзіі, у паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна. У склад тэрыторыі ўваходзяць чатырнаццаць астравоў, агульная плошча складае 477 км². Астравы заселеныя ў асноўным мікранэзійскім народам чамора.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночныя Марыяны дзеляцца на чатыры акругі:

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асновай эканомікі астравоў зьяўляецца турызм (каля 230 тыс. турыстаў штогод) і сельская гаспадарка. Тут існуюць плянтацыі цукровага трысьнёгу, какосавых пальмаў, бананаў, бавоўны. Тэрыторыя экспартуе ў асноўным прадукцыю сельскай гаспадаркі. Асноўнымі зьнешнегандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Японія і ЗША.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паўночныя Марыянскія астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў