Тонґа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: "Ko e ʻOtua mo Tonga ko hoku tofiʻa" | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | тонга, ангельская | ||||
| Сталіца | Нукуалофа | ||||
| Найбуйнейшы горад | Нукуалофа | ||||
| Урад | канстытуцыйная манархія Георг Тупоў V Фелеці Сэвеле |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
186-е месца ў сьвеце 748 км² 4 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
194-е месца ў сьвеце 112 000 153/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
167-е месца ў сьвеце 0,817 млрд.$ 7 984 $ |
||||
| Валюта | Паанга (TOP) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC+13 (UTC+13) +13 (UTC+13) |
||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
4 чэрвеня 1970 | ||||
| Дзяржаўны гімн | «"Ko e fasi ʻo e tuʻi ʻo e ʻOtu Tonga"» | ||||
| Аўтамабільны знак | TON | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .to | ||||
| Тэлефонны код | +676 |
||||
То́нга – выспавая краіна разьмешчаная ў Палінэзіі, у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на поўдні ад Самоа, і на захадзе ад Фіджы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя людзі зьявіліся на выспах Тонга 6000 гадоў таму. Тут знайшлі самыя старажытныя паселішчы ў Палінэзіі. Каля ХІІ стагодзьдзя танганцы стварылі значную цывілізацыю ў Ціхім акіяне, якая некаторымі навукоўцамі называецца “Танганская імпэрыя”. Ў ХV і XVII стагодзьдзях на выспах Тонга адбываліся грамадзянскія войны. У гэтыя часы тут высадзіліся першыя эўрапейцы – галяндзкія вандроўнікі Віллем Шоўтэн і Якаб Лемэр ў 1616 годзе, а потым Джэймс Кук у 1773, 1774 і 1777 гадах. Джэймс Кук назваў выспы "выспамі Сяброўства". З 1774 года на выспах пачалі зьяўляцца ангельскія місіянэры.
У 1845 годзе выспы Тонга былі аб’яднаныя ў каралеўства Палінэзіі мясцовым уладаром Таўфаахаў, які быў ахрышчаны і атрымаў хрысьціянскае імя Георг. У 1875 годзе ён абвясьціў стварэньне на тэрыторыі Тонга канстытуцыйнай манархіі, увёў заканадаўчую сыстэму, дараваў роўныя правы жанчынам, права землеўладаньня, свабоду прэсы, і абмежаваў свабоду лякальных уладароў. Аднак, пасьля ўсшэсьця на трон другога караля ў 1900 годзе, краіна трапіла пад брытанскі пратэктарат.
Незалежнасьць Тонга атрымала ў 1970 годзе, застаўшыся ў складзе Брытанскай Садружнасьці Нацый. У 1999 годзе краіна стала ўдзельніцай ААН.
[рэдагаваць] Палітыка
Тонга зьяўляецца адзінай манархіяй ў Ціхім акіяне. Улада манарха значна большая чым у эўрапейскіх краінах, а аўтарытэт караля зьяўляецца такім жа высокім як і стагодзьдзі назад, згодна з традыцыямі Тонга. Каралеўская сям’я, а так сама мясцовыя ўладары зьяўляюцца самымі багатымі людзьмі краіны, між тым большасьць насельніцтва Тонга жыве па за рысай беднаты.
Кіраўніком краіны зьяўляецца кароль, які назначае прэм’ер-міністра і Кабінэт міністраў (часта пажыцьцёва). Часткай палітычнага жыцьця Тонга зьяўляецца парлямэнт, але яго ўлада значна абмежаваная. Грамадзяне краіны маюць права выбіраць толькі 9 з 23 дэпутатаў парлямэнта, а астатнія паходзяць з сем’яў мясцовых уладароў і назначаюцца каралём.
Дзейнасьць палітычных партыяў у Тонга забаронена, але пасьля прыняцьця канстытуцыі 1980-х г.г. у краіне ўзьнік апазыцыйны рух, які змагаецца за дэмакратызацыю Тонга.
11 лютага 2006 года з пасады прэм’ер-міністра пайшоў сын караля, і пасьля сэрыі дэманстрацыяў, удзельнікі якіх дамагаліся дэмакратызацыі краіны, на гэтую пасаду быў упершыню назначаны чалавек, які не зьяўляецца ўдзельнікам каралеўскай сям’і.
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Дэмаграфія
[рэдагаваць] Геаграфія
На поўначы краіна мяжуе з Самоа, на паўночным захадзе з Валісам і Фартунай, з захаду з Фіджы, з усходу з Ніўе, а з паўночнага ўсходу з Амэрыканскім Самоа. Архіпэляг Тонга складаецца з 169 выспаў зь якіх толькі 45 заселеныя, яны дзеляцца на тры групы: Тонгатапу, Хаапаі, Ваваў. Выспы Тонга пераважна нізінныя каралавыя атолы, толькі некаторыя маюць вульканічнае паходжаньне з дзейнічаючымі вульканамі. Самай высокай кропкай краіны зьяўляецца гара на высьпе Као (1 030 м).
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Акіяніі | |
|---|---|
| Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы | |
| Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·
Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія |



