Акіянія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Знаходжаньне Акіяніі ў сьвеце

Акіянія — агульная назва выспаў Ціхага акіяна, якія разам з Аўстраліяй ствараюць частку сьвету, якая называецца Аўстралія і Акіянія.

Зьмест

[рэдагаваць] Знаходжаньне

Плошча паверхні Акіяніі складае 1,25 млн км². У заходняй частцы знаходзяцца кантынэнтальныя выспы, у астатніх частках у асноўным вульканічныя і каралавыя выспы. Актыўныя вульканы Руапэху, Раторуа і іншыя, таксама шмат гейзэраў і гарачых крыніцаў. На некаторых архіпэлягах, якія суседнічаюць з акіянічнымі разломамі, часта здараюцца землятрусы. Над Каралінскімі выспамі і паўднёвай Палінэзіяй утвараюцца трапічныя цыклёны. Большасьць выспаў пакрыта вечназялёнымі трапічнымілясамі, а каралавыя выспы зарасьцямі какосавых пальмаў.

Найбуйнейшыя выспы Акіяніі: Новая Гвінэя, Паўднёвая выспа (Новая Зэляндыя), Паўночная выспа (Новая Зэляндыя), Новая Брытанія, Новая Ірляндыя, Новая Каледонія і г. д.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы выспы (287), Гуам (257), Амэрыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінэя (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. Карэнныя жыхары: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланэзійцы (каля 1 млн чал.), палінэзійцы (каля 870 тысяч чал.), мікранэзійцы (каля 180 тыс. чал.)

[рэдагаваць] Гаспадарка

На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, хлебнае дрэва і ў нязначнай колькасьці каву, какаву, каўчук. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй рыбы і чарапах. З карысных выкапняў здабываюць кобальт, нікель (Новая Каледонія), медзь, золата (Боўганвіл), фасфаты (Науру) і гуана. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя марскія порты: Оклэнд, Вэлінгтон, Літлтон, Нумеа, Сува, Ганалулу, Пага Пага, Рагатонга, Папііці, Маданг, Порт Морсбі, Порт Віла; найвялікшыя аэрапорты: Ганалулу, Ніндзі, Оклэнд, Вэлінгтон, Крыстчарч, Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай гаспадаркі займае турыстычны бізнэс, які наібольш разьвіты на Гаваях і ў Новай Зэляндыі.

[рэдагаваць] Гісторыя

У XVI стагодзьдзі большая частка выспаў Акеаніі належыла Гішпаніі і Партугаліі. У XVII стагодзьдзі ў рэгіён праніклі галяндцы, французы і англічане, а ў XIX стагодзьдзі немцы і амэрыканцы. У канцы XIX стагодзьдзя ўсе выспы Акіяніі былі калянізаваныя эўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасьць першая краіна Акіяніі — Новая Зэляндыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусьветнай вайны нямецкія выспы былі заняты Аўсталіяй, Новай Зэляндыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі кіраванымі Лігай Нацыяў. Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя Акіяніі зьяўлялася арэнай баявых дзеяньняў паміж амэрыканскім і японскім войскамі. Пасьля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраўніцтва ЗША. У пасьляваенны час большасьць залежных тэрыторыяў атрымала незалежнасьць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінэя (1975), Саламонавы выспы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Фэдэрацыя Мікранэзіі і Маршалавы выспы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуе, Выспы Кука, Паўночныя Марыяны, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.

[рэдагаваць] Падзел на рэгіёны

Акіянія дзеліцца на чатыры часткі:

Палітычны падзел Акіяніі (без Гаваеў — ЗША і заходняй часткі выспы Новая Гвінэя — Інданэзія):

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Акіяніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


На іншых мовах