Ярэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Ярэн | |
| Плошча: | 1,5 км² |
| Насельніцтва: | 820 |
| Часавы пас: | UTC+12 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 0°32′50.85″ пд. ш. 166°55′08.76″ у. д. / 0.5474583° пд. ш. 166.9191° у. д.Каардынаты: 0°32′50.85″ пд. ш. 166°55′08.76″ у. д. / 0.5474583° пд. ш. 166.9191° у. д. |
|
Ярэн на мапе Науру
Ярэн
|
|
Ярэн (па-ангельску: Yaren) — паселішча якое зьяўляецца неафіцыйнай сталіцай Науру, знаходзіцца на высьпе Науру. Раней сталіцай краіны лічыўся горад Аіва, але цяпер у Ярэне знаходзіцца большасьць дзяржаўных устаноў. Насельніцтва налічвае 820 чалавек. Плошча складае 1,5 км². У Ярэне знаходзяцца:
- будынак парлямэнта
- пастарунак паліцыі
- аэрапорт
- адміністрацыйныя пабудовы
На тэрыторыі паселішча ёсьць невялікае падземнае возера Мокуа-Вэл, якое звязанае с сыстэмай пячораў Мокуа. Тэрыторыя адміністратыўнай акругі Ярэн складае выбарчую акругу Ярэн, ад якой у парлямэнт выбіраюцца два дэпутаты.
У Науру ўвогуле няма гарадоў, толькі невялікія паселішчы.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ярэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||