Ніуе
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Niuē Fekai Niue Ніуе |
|||||
|
|||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | ангельская, ніўенская | ||||
| Сталіца | Алофі | ||||
| Найбуйнейшы горад | - | ||||
| Урад | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Янг Вівіян |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
261,46 км² - |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
232 месца ў сьвеце 1 679 6,4/км² |
||||
| СУП - Агульны (-) - на душу насельніцтва |
2005 месца ў сьвеце 7,6 млн.$ 5800$ |
||||
| Валюта | Навазэляндскі даляр (NZD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
UTC-11 (UTC-11) -11 (UTC-11) |
||||
| Незалежнасьць - |
19 кастрычніка 1974 | ||||
| Аўтамабільны знак | - | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .nu | ||||
| Тэлефонны код | +683 | ||||
Ніу́е (па-ангельску: Niue) – каралавая выспа ў Ціхім акіяне ў Палінэзіі. Раней выспа называлася «скала Палінэзіі» (Rock of Polynesia). Знаходзіцца за 2400 км на паўночны ўсход ад Новай Зэляндыі ў трохкутніку ўтвораным Выспамі Кука, Тонга і Самоа. Ніуе мае статус краіны, якая знаходзіцца ў садружнасьці з Новай Зэляндыяй. На высьпе плошчай крыху больш за 260 км² жыве 1679 чалавек.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспа Ніуе была адкрытая ў 1774 годзе Джэймсам Кукам, які абвясьціў яе брытанскай калёніяй. У 1900 годзе статус выспы быў зьменены на брытанскі пратэктарат. Праз год кіраўніцтва выспай было перададзена Новай Зэляндыі разам з выспамі Кука. У 1903 годзе Ніуе была выдзелена ў асобную адміністрацыйную адзінку. 19 кастрычніка 1974 года Ніуе атрымала аўтаномію, застаўшыся ў садружнасьці з Новай Зэляндыі. У гэты ж дзень была прынятая і канстытуцыя. У студзені 2004 года Ніуе значна пацярпела ад урагана Хета, самага моцнага урагана за ўсю гісторыю краіны. Хуткасьць ветру дасягала 300 км/г, былі зьнішчаныя практычна ўсе будынкі і уся інфраструктура. Пасьля гэтага насельніцтва выспы паступова імігруе ў іншыя краіны, у першую чаргу ў Новую Зэляндыю.
[рэдагаваць] Палітыка
Ніуе – дзяржава, якая знаходзіцца ў садружнасьці з Новай Зэляндыяй. Зараз дзейнічае канстытуцыя, якая была прынятая 19 кастрычніка 1974 года. Згодна зь ёй кіраўніком выспы зьяўляецца прадстаўнік губэрнатара Новай Зэляндыі. Абаронай і зьнешняй палітыкай выспы займаецца ўрад Новай Зэляндыі. Унутранымі справамі выспы займаецца парлямэнт Ніуе – Асамблея (ёй належыць заканадаўчая ўлада). У асамблею уваходзяць 20 дэпутатаў. Выканаўчая ўлада належыць ураду выспы. Грамадзяне Ніуе зьяўляюцца адначасова грамадзянамі Новай Зэляндыі.
[рэдагаваць] Геаграфія
Ніуе зьяўляецца самай вялікай ў сьвеце каралавай выспай. Выспа мае высокі бераг, які паступова зьніжаецца ў цэнтры выспы. Самая высокая кропка уздымаецца на 67 над узроўнем мора. Даўжыня берагавой лініі складае 64 км. Выспа абкружаная каралавым рыфам. Асаблівасьцю выспы зьяўляецца адсутнасьць рэкаў і наземных крыніцаў пітной вады. Каля 13% плошчы займаюць трапічныя лясы, якія складаюцца ў асноўным з какосавых пальмаў.
Клімат Ніуе экватарыяльны, вільготны і цёплы. Сярэднегадавая тэмпэратура складае каля 25°C, а гадавая колькасьць ападкаў складае 2000 – 2200 мм. Ад сьнежня да красавіка на высьпе пануюць тайфуны, якія прыносяць моцныя ападкі і выклікаюць разбурэньні. Здараюцца пэрыяды засухі.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Выспа падзеленая на 13 акругаў, цэнтрамі якіх зьяўляюцца 13 паселішчаў, назвы якіх супадаюць з назвамі акругаў.
| Назва | Назва на анг. мове | Плошча, км² |
|---|---|---|
| Аватэле | Avatele | 13,99 |
| Алофі | Alofi | 46,48 |
| Ваіеа | Vaiea | 5,4 |
| Лакепа | Lakepa | 21,58 |
| Ліку | Liku | 41,64 |
| Макефу | Makefu | 17,13 |
| Муталаў | Mutalau | 26,31 |
| Намукулу | Namukulu | 1,48 |
| Тамакаўтога | Tamakautoga | 11,99 |
| Тоі | Toi | 4,77 |
| Туапа | Tuapa | 12,54 |
| Хакупу | Hakupu | 48,04 |
| Хікутаваке | Hikutavake | 10,17 |
[рэдагаваць] Эканоміка
Эканоміка Ніуе неразьвітая. Большасьць насельніцтва імігруе ў пошуках працы ў іншыя краіны. Астатнія займаюцца вырошчваньнем какосаў і бананаў, якія потым экспартуюцца. Існуе невялікая колькасьць хатняй жывёлы. Паступова пачалося разьвіцьцё турызму.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Акіяніі | |
|---|---|
| Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы | |
| Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·
Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія |
