Карал
Кара́л уяўляе сабой матэрыял шкілета калёніі каралавых паліпаў («біягерм»). Вялікія навалы каралаў фармуюць каралавыя рыфы й каралавыя выспы.
Ужываньне [рэдагаваць]
У прыродзе вядома звыш 2500 разнавіднасьцяў каралаў, у палітры якіх адрозьніваюць да 350 каляровых адценьняў. Каралы выкарыстоўваецца як сыравіна для атрыманьня вапны, некаторыя віды — для выраба ювэлірных упрыгожваньняў. У апошнім выпадку асабліва шануюцца чорны (акабар), белы і серабрыста-перламутравы «скура анёла», і самы папулярны чырвоны і ружовы высакародныя каралы.
Як і ў выпадку з жэмчугам, высокі кошт натуральных каралаў прыводзіць да вялікай колькасьці падробак. Дыяпазон вельмі шырокі, на адным канцы знаходзяцца плястмасавыя каралі пад карал, на іншым - натуральны карал, пафарбаваны ў які-небудзь колер.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Карал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Гэта — накід артыкула па геалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |