Новая Каледонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Nouvelle-Calédonie
Новая Каледонія
Сьцяг Новай Каледоніі Герб Новай Каледоніі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: -
Месцазнаходжаньне Новай Каледоніі
Афіцыйная мова француская
Сталіца Нумеа
Найбуйнейшы горад Нумеа
Урад залежная тэрыторыя
Нікаля Сарказі
Гаральд Марцін
Плошча
 - Агульная
 - % вады
154-е месца ў сьвеце
18 575 км²
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2008)
 - Шчыльнасьць
176-е месца ў сьвеце
244 600
13/км²
СУП
 - Агульны (2006)
 - на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
6,813 млрд.$
28 568 $
Валюта Францускі ціхаакіянскі франк (CFP)
Часавы пас
 - улетку
UTC+11 (UTC+11)
+11 (UTC+11)
Незалежнасьць
-
-
Дзяржаўны гімн «"La Marseillaise"»
Аўтамабільны знак NCL
Дамэн верхняга ўзроўню .nc
Тэлефонны код +687
Мапа Новай Каледоніі

Новая Каледо́нія (па-француску: Nouvelle Calédonie) – француская залежная тэрыторыя ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Меланэзіі. Знаходзіцца ў 1400 км на ўсход ад Аўстраліі і ў 1500 км на паўночны захад ад Новай Зэляндыі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Выспы былі заселеныя прыкладна 1500 гадоў да н.э. Прыкладна ў ХІ стагодзьдзі сюды прыбылі палінэзійцы і перамяшаліся з мясцовым насельніцтвам. Новая Каледонія была адкрытая для эўрапейцаў ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. Назва выспы мае паходжаньне ад старажытнай назвы ШатляндыіКаледонія.

З 1853 года выспа перайшла пад францускае кіраваньне. З 1864 да 1894 года тут знаходзілася турэмнае паселішча, дзе адбывалі пакараньне камунары. Пад час Другой Суьветнай вайны тут знаходзілася база саюзных войскаў.

З 1946 года выспы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі. У 1980-х г.г. пачаўся рух за атрыманьне незалежнасьці выспаў. У 1998 годзе Новая Каледонія атрымала поўную ўнутраную аўтаномію. Зараз яна мае сваіх прадстаўнікоў у францускім парлямэнце.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Геаграфія

У склад тэрыторыі ўваходзіць выспа Новая Каледонія разам з невялікімі прылягаючымі выспамі. Агульная плошча галоўнай выспы складае 16,8 км², з насельніцтвам 179 тыс. чалавек.

Паверхня выспы Новая Каледонія гарыстая, самая высокая кропка ўздымаецца на 1628 м над узроўнем мора. Клімат трапічны, з выражанымі сэзонамі ападкаў. Колькасьць ападкаў вагаецца ад 1500 мм на навакольных выспах да 4000 мм у горных раёнах выспы Новая Каледонія.

Выспа новая Каледонія вельмі старажытная. Прыкладна 85 млн. гадоў таму яна адзьдзялілася ад Аўстраліі, а 65 млн. гадоў ад Новай Зэляндыі. Ізаляцыя ад іншых рэгіёнаў прывяла да таго, што на высьпе сфарміравалася унікальная экасыстэма, якая захавала шмат відаў жывёлаў і птушак якія не захаваліся ў іншых рэгіёнах.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Новая Каледонія дзеліцца на 3 правінцыі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 раёна.

Правінцыі Новай Каледоніі гэта:

[рэдагаваць] Эканоміка

На выспах новай Каледоніі знаходзяцца багатыя радовішчы нікелю (прыкладна 12% сусьветнай здабычы і ¼ сусьветных запасаў) і кобальту (8% сусьветнай здабычы). Аднак інтэнсіўная здабыча карысных выкапняў прывяла да пагаршэньня экалягічнага становішча на выспах.

Значную долю у эканоміцы грае турызм (прыкладна 100 тыс. чалавек у год).

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва тэрыторыі складаецца з мэлянэзійцаў (42,5%), эўрапейцы (37,1%), палінэзійцаў (11,8%), азіяты (8,6%). Большасьць насельніцтва хрысьціяне (каталікі – 60%, пратэстанты – 30%), мусульмане складаюць каля 4% насельніцтва.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Краіны Акіяніі
Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы
Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·

Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія

Асабістыя прылады