Масачусэтс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Масачусэтс | |
|---|---|
| Сьцяг Масачусэтсу | Герб Масачусэтсу |
| Мянушка: «Штат заліваў» | |
| Сталіца | Бостан |
| Найбуйнейшы горад | Бостан |
| Плошча | 44-я па ЗША |
| - агулам | 27 360 км² |
| - сушы | 20 317 км² |
| - вады | 7 043 км² |
| - % вады | 25,7 |
| - шырата | 41° 10' з.ш. па 42° 53' з.ш. |
| - даўгата | 68° 57' з.д. па 73° 30' з.д. |
| Насельніцтва | 13-е па ЗША |
| - агулам | 6 349 097 |
| - шчыльнасьць | 312,68/км² |
| Дата заснаваньня | 6 лютага 1788 (6-ы) |
| Губэрнатар | Патрык Дэваль |
| Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Масачу́сэтс (па-ангельску: Commonwealth of Massachusetts) — штат, разьмешчаны на ўсходзе ЗША, на беразе Атлянтычнага акіяна.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя штата
Калёнія атрымала сваю назву ад імені мясцовага племя Масачусэт, што азначае «вялікае горнае месца». Першае паселішча было заснаванае ў горадзе Плімут рэлігійнымі ўцекачамі, якія прыплылі на караблі «Мэйфлаўер». За імі рушылі ўсьлед пурытане, якія заснавалі Калёнію Масачусэцкага заліва. Масачусэтс быў адной з 13 амэрыканскіх калёніяў, якія распачалі паўстаньне супраць Англіі. 6 лютага 1788 году Масачусэтс ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША і стаў шостым штатам новай дзяржавы.
[рэдагаваць] Законы і адміністрацыя
Сталіца штата — горад Бостан, яго губэрнатар — Патрык Дэваль, чалец Дэмакратычнай партыі. Сэнатарам ад штата Масачусэтс паводле стану на 6 верасьня 2009 году зьяўляецца Джон Кэры, чалец Дэмакратычнай партыі. Штат мае 10 прадстаўнікоў у ніжняй палаце Кангрэса, усе яны дэмакраты.
Масачусэтс вядомы як самы левы і самы лібэральны з амэрыканскіх штатаў. Паводле рашэньня Вярхоўнага суду штата, 17 траўня 2004 года Масачусэтс пачаў упершыню ў ЗША рэгістраваць аднаполыя шлюбы.
[рэдагаваць] Геаграфія
Масачусэтс мяжуе з штатамі Нью-Гэмпшыр і Вэрмонт на поўначы, Нью-Ёрк на захадзе, Канэктыкут і Род-Айлэнд на поўдні, з Атлянтычным акіянам на ўсходзе. Абтокі Вінаграднік Марты і Нантакет разьмешчаныя на поўдні. Бостан — найбуйнейшы горад штата (каля 5,8 мільёнаў жыхароў), але вялікая частка насельніцтва мэтраполіса жыве ў прыгарадах.
Масачусэтс завуць штатам заліваў, з-за некалькіх заліваў на яго ўзьбярэжжы: Масачусэцкі заліў, заліў Кэйп-Код, заліў Базардс, а таксама заліў Нарагасэт.
[рэдагаваць] Эканоміка
Валавы прадукт штата за 2007 год склаў 351 мільярд даляраў. У 2006 годзе асабісты прыбытак на чалавека ў штаце складаў каля 47 702 даляраў, 4-ы па краіне. Валавы прадукт штата павялічыўся на 2.6% ад 2004 да 2005, і зараз ён на 3.5% ніжэйшы за сярэдні паказчык па краіне.[1]
Асноўная сельскагаспадарчая прадукцыя штата — марскія прадукты, высадкі, малочныя прадукты, журавіны і гародніна. Асноўная прамысловая прадукцыя — станкі, электрычнае абсталяваньне, навуковыя прылады, друк і выдавецтва, а таксама турызм. Таксама важную эканамічную ролю гуляюць вышэйшая адукацыя, ахова здароўя, і фінансавыя службы.
[рэдагаваць] Дэмаграфічная інфармацыя
Насельніцтва штата (у 2003 годзе) складала 6,4 мільёна чалавек.
Рэлігійная прыналежнасьць насельніцтва:
- Каталікі — 54%
- Пратэстанты — 27%
- Іншыя хрысьціяне — 1%
- Іншыя рэлігіі (у асноўным юдэі) — 5%
- Атэісты — 8%
Асноўныя пратэстанцкія групы: баптысты — 4% ад насельніцтва штата, епіскапальная царква — 3%, мэтадысты і кангрэгацыяністы — па 2%.
[рэдагаваць] Адукацыя і навука
Масачусэтс — маленькі штат, але ў ім сканцэнтравана вялікая колькасьць навуковых і адукацыйных установаў. Толькі ў Бостане (і прыгарадах) размешчаны 8 дасьледчых унівэрсытэтаў: Бостанскі коледж, Бостанскі ўнівэрсытэт, Гарвард, Масачусэцкі тэхналягічны інстытут, Паўноча-ўсходні ўнівэрсытэт і Унівэрсытэт Масачусэтса - Бостан.
Адзін унівэрсытэт (Гарвард) прыналежыць да лігі плюшчу, тры — да лігі жаночых унівэрсытэтаў Сем сясьцёр.
[рэдагаваць] Спорт і адпачынак
Масачусэтс мае багатую гісторыю аматарскіх атлетычных ды прафэсійных камандаў. Большасьць галоўных прафэсійных камандаў шматразова выйгравалі ў чэмпіянатах у адпаведных лігах. Масачусэтскія каманды выйгравалі Кубак Стэнлі пяць разоў (Бостан Бруінз), сямнаццаць Чэмпіянатаў НБА (Бостан Сэлтыкс), тры Супэр Кубкі (Нью-Інгланд Пэтрыатс) ды восем Сусьветных сэрыяў па бэйсболе (сем разоў Бостан Рэд Сокс і адзін раз Бостан Браўс).
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- The Official Website of the Commonwealth of Massachusetts (Афіцыйны сайт штата Масачусэтс)(анг.)
- Студэнтка з Гомельшчыны ўпершыню атрымала вышэйшую адукацыю ў ЗША (артыкул)
| Новая Англія | |
|---|---|
| Вэрмонт • Канэктыкут • Масачусэтс • Мэн • Нью-Гэмпшыр • Род-Айлэнд |
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |