2004
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гады |
| 2001 · 2002 · 2003 — 2004 — 2005 · 2006 · 2007 |
| Дзесяцігодзьдзі |
| 1980‑я · 1990‑я — 2000‑я — 2010‑я · 2020‑я |
| Стагодзьдзі |
| 20 ст. — 21 стагодзьдзе — 22 ст. |
| Грэгарыянскі каляндар | 2004 MMIV |
| Ад заснаваньня Рыму | 2757 |
| Армянскі каляндар | 1453 ԹՎ ՌՆԾԳ |
| Каляндар Багаі | 160 — 161 |
| Бізантыйскі каляндар | 7512 — 7513 |
| Бірманскі каляндар | 1366 |
| Будысцкі каляндар | 2548 |
| Каляндар бэрбэраў | 2954 |
| Габрэйскі каляндар | 5764 — 5765 |
| Галяцэнскі каляндар | 12004 |
| Іранскі каляндар | 1382 — 1383 |
| Індуісцкія календары | |
| · Бікрам Самват | 2059 — 2060 |
| · Нацыянальны каляндар | 1926 — 1927 |
| · Калі-юга | 5105 — 5106 |
| Карэйскі каляндар | 4337 |
| Кітайскі каляндар | 4700 — 4701 |
| Копцкі каляндар | 1720 — 1721 |
| Мусульманскі каляндар | 1424 — 1425 |
| Тайскі сонечны каляндар | 2547 |
| Час Unix | 2937600 — 3023999 |
| Этыёпскі каляндар | 1996 — 1997 |
Зьмест |
[рэдагаваць] Падзеі
- 1 сакавіка — Расейскія спэцслужбы забілі Руслана Гелаева
- 10 сакавіка — Прыхільнік групы "Бітлз" з Ганконга набыў на аўкцыёне пасма валасоў Джона Ленана за 4 460 даляраў
- 11 сакавіка — Адбыўся адзін з самых жорсткіх тэрактаў у гісторыі Заходняй Эўропы. За 2 дня да выбараў у гішпанскі парлямэнт у мадрыдскіх электрычках падарваліся 10 бомбаў. У выніку чаго каля 200 чалавек загінулі, а больш 1 000 атрымалі раненьні
- 12 сакавіка — Кібэрспорт, пад якім разумеюцца кампутарныя гульні, прызнаны афіцыйным відам спорту ў Расеі
- 1 траўня — да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў — Вугоршчына, Рэспубліка Кіпр, Латвія, Летува, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка, Эстонія
- 12 жніўня — заснаваная беларуская вэрсія Вікіпэдыі
- 8 верасьня — Разьбілася Капсула Ґенэзіс
- 26 сьнежня — Землятрус ля Суматры 2004, наймацнейшы землятрус на плянэце за апошнія 40 гадоў
[рэдагаваць] Нараджэньні
[рэдагаваць] Сьмерці
- 17 студзеня — Чэслаў Немэн, польскі музыка (нар. 1939)
- 25 сакавіка — Валянтына Пашкевіч, беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка
- 10 красавіка — Яцэк Качмарскі, культавы польскі бард часоў Салідарнасьці
- 5 чэрвеня — Рональд Рэйган, саракавы прэзыдэнт ЗША
- 3 ліпеня — Андрыян Нікалаеў, савецкі касманаўт
- 20 ліпеня — Антоніё Гадэс, гішпанскі танцор і харэограф
- 29 ліпеня — Язэп Юхо, беларускі навукоўца, доктар юрыдычных навук
- 14 жніўня — Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980)
- 19 верасьня — Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік
- 19 верасьня — Рыгор Рэлес, беларускі пісьменьнік і паэт, які пісаў на ідыш
- 24 верасьня — Франсуаза Саган, француская пісьменьніца
- 25 верасьня — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі вучоны й публіцыст
- 8 кастрычніка — Жак Дэрыда, францускі філёзаф
- 14 кастрычніка — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік
- 20 кастрычніка — Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка
- 11 лістапада — Ясір Арафат, кіраўнік палестынскай аўтаноміі
- 30 лістапада — Аляксей Хвасьценка, расейскі паэт і бард
- 9 сьнежня — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр
- 11 сьнежня — Канстанцін Шышэя, змагар за беларускую незалежнасьць, антысавецкі дзяяч
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
2004 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў