Яцэк Качмарскі
| Яцэк Качмарскі | ||||
| Яцэк Марцін Качмарскі | ||||
Яцэк Качмарскі ў 1992 годзе |
||||
| Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1957 | |||
|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэньня | Варшава, Польшча | |||
| Дата сьмерці | 10 красавіка 2004 | |||
| Месца сьмерці | Гданьск, Польшча | |||
| Прафэсіі | паэт, празаік, сьпявак, бард, музыка | |||
| Інструмэнты | гітара | |||
| Узнагароды |
|
|||
Яцэк Марцін Качмарскі (па-польску: Jacek Kaczmarski; 22 сакавіка 1957, Варшава — 10 красавіка 2004, Гданьск) — культавы польскі бард часоў Салідарнасьці, асоба, якая па значнасьці набліжаецца да Высоцкага ў Расеі.
Біяграфія [рэдагаваць]
Дэбютаваў, як выканаўца ў 1970-х, тройчы атрымліваў Гран-пры Студэнцкага фэстывалю песьні ў Кракаве. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы 70-х зь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў Польшчы. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Obława», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «Салідарнасьць».
У 1981 годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа, канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1990 годзе.
Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны заслужаным дзеячом культуры Польшчы, атрымаў Кавалерскі Крыж ордэна Адраджэньня Польшчы з рук прэзыдэнта краіны Аляксандра Квасьнеўскага, узнагароджаны прэміяй «Фрэдэрык».
У 2004 годзе захварэў на рак гартані, страціў голас. Памёр 10 красавіка 2004 году ў шпіталі ў Гданьску. У 2006 годзе прэзыдэнтам Лехам Качынскім пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом ордэна Адраджэньня Польшчы — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.
Творчасьць [рэдагаваць]
- 1979 – Mury (Сцены)
- 1980 – Raj (Рай)
- 1981 – Muzeum (Музей)
- 1981 – Krzyk (Крык)
- 1982 – Strącanie aniołów (Ападкі анёлаў) – плыт выдадзены на эміграцыі (Швэцыя)
- 1982 – Carmagnole – плыт выдадзены на эміграцыі (Нямеччына)
- 1983 – Chicago – Live – плыт выдадзены на эміграцыі (ЗША)
- 1986 – Litania (Літанія) – плыт выдадзены на эміграцыі (Аўстралія)
- 1987 – Kosmopolak (Касмапаляк)
- 1989 – Dzieci Hioba (Дзеці Ёва)
- 1990 – Głupi Jasio (Дурны Джоні)
- 1990 – Live '90 – першы канцэрт па вяртаньні на Радзіму
- 1991 – Mury w Muzeum Raju (Сцены ў Музей Рая)
- 1992 – Bankiet (Банкет)
- 1992 – Wojna postu z karnawałem (Вайна паста і карнавала)
- 1993 – Sarmatia (Сарматя)
- 1993 – Szukamy stajenki (Мы шукаем стабільны)
- 1995 – Pochwała łotrostwa (Хвала зладзейства)
- 1997 – Między nami (Паміж намі)
- 1997 – Koncert '97 (Канцэрт '97) – два канцэртныя плыты
- 1999 – Dwie Skały (Дзве скалы)
- 2000 – Dwadzieścia (5) lat później (Дваццаць (5) гадоў праз) – плыт на 20-годздзе "Салідарнасьці" і 25-годзьдзя публічнай дзейнасьці Яцэка Качмаркага
- 2001 – Mimochodem (Дарэчы)
- 2003 – Złota kolekcja: Źródło (Залатая калекцыя: Крыніца)– кампіляцыя
- 2003 – Złota kolekcja: Pokolenie (Залатая калекцыя: Пакалення) – кампіляцыя
- 2004 – Syn marnotrawny (Блудный сын) – збор 22 плытоў ў лічбавай вэрсыі
- 2005 – Świadectwo (Паказанні)
- 2006 – Suplement (Дадатак) – збор 7 плытоў з песьнямі раней не выдаванымі
- 2007 – Mała Arka Noego (Ноеў каўчэг)– збор з 8 плытоў раней не выдаваных
- 2007, 22 marca – Arka Noego (Маленькі) – збор з 37 плытоў (Syn marnotrawny, Suplement і Mała Arka Noego)
- 2008 – Trasa Koncertowa '97 (Гастролі '97) ч. I і II – адноўлены плыт "Koncert '97"
- 2008 – Scena to dziwna – збор з 5 DVD плытоў з відыёзапісамі з 1980-2001
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]