Лех Качынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лех Аляксандар Качыньскі
Прэзыдэнт Польшчы
25 сьнежня 2005 — цяперашні час
Прэм'ер-міністар: Казімер Марцінкевіч,
Яраслаў Качыньскі,
Дональд Туск
Папярэднік: Аляксандар Квасьнеўскі
Міністар Юстыцыі Польшчы
12 чэрвеня 2000 — 4 ліпеня 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі
Папярэднік: Ганна Сухоцкая
Наступнік: Станіслаў Іваніцкі
мэр Варшавы
18 лістапада 2002 — 22 сьнежня 2005
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі
Папярэднік: Войцэх Козак
Наступнік: Міраслаў Кахальскі
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 18 чэрвеня 1949
Нацыянальнасьць: Сьцяг Польшчы паляк
Рэлігія: каталік

Лех Аляксандар Качы́ньскі (па-польску: Lech Aleksander Kaczyński) (нар. 18 чэрвеня 1949 году ў Варшаве) — прэзыдэнт Польшчы з 2005 году. З 1992 да 1995 году быў кіраўніком Кантрольнай Палаты Польшчы, з 2000 да 2001 году быў міністрам юстыцыі ў кабінэце Ежы Бурка, з 2002 да 2005 году быў мэрам Варшавы. Лех Качыньскі быў адным са стваральнікаў польскай Партыі Права і Справядлівасьці і яе першым кіраўніком. Качыньскі зьяўляецца доктарам юрыдычных навук, прафэсарам Гданьскага ўнівэрсытэта і Унівэрсытэта кардынала Стэфана Вышынскага, спэцыялістам у вобласьці працоўнага права. Мае брата блізьнюка Яраслава Качыньскага.

Зьмест

[рэдагаваць] Дзяцінства

У 1962 годзк разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качыньскі) і Плацка (Яраслаў Качыньскі) у экранізацыі повесьці Карнэля Макужынскага «Аб двух, якія скралі месяц», рэжысэра Яна Баторыя.

[рэдагаваць] Адукацыя

У дзяцінства Лех Качыньскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, скончыў XXXIX агульнаадукацыйны ліцэй імя Польскай авіяцыі ў Белянах (раён Варшавы) у 1967 годзе. З 1967 да 1971 году вучыўся ў Варшаўскім унівэрсытэце на факультэце Права і Адміністрацыі. З 1971 да 1997 году працаваў навуковым супрацоўнікам на кафэдры Працоўнага Права Гданьскага ўнівэрсытэта. У 1980 годзе атрымаў ступень доктара права ў Гданьскім ўнівэрсытэце. Быў надзвычайным прафэсарам Гданьскага ўнівэрсытэта з 1996 да 1999 году, а з 1999 году Унівэрсытэта кардынала Стэфана Вышынскага.

[рэдагаваць] Палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць] Дэмакратычная апазыцыя

У 1968 годзе браў удзел палітычным крызысе сакавіка 1968 году. У 1971 годзе пераехаў у Гданьск. Восеньню 1977 году, з дапамогай брата Яраслава, узяў удзел у дзейнасьці Бюро Інтэрвэнцыі Камітэту Грамадзкай Самаабароны. Чытаў лекцыі працоўнага права для працоўных. З 1978 году дзейнічаў у Свабодных прафсаюзных зьвязах Узьбярэжжа. У 19781980 гадох разам з Іааннай і Анджэем Гвяздамі чытаў лекцыі працоўнага права і гісторыі Польшчы для працоўных. Адначасова пісаў артыкулы ў незалежную газэту «Працоўны Ўзьбярэжжа» і распаўсюджваў сярод працоўных газэту «Працоўны». У жніўні 1980 году быў саветнікам Забастовачнага камітэта ў Гданьскай верфі.

У 1981 годзе быў дэлегатам гданьскай філіі «Салідарнасьці» на І Нацыянальны Зьезд Дэлегатаў прафэсійнага зьвязу, дзе быў выбраны чальцом праграмнага камітэта. Браў удзел у перамовах з Польскай Аб’яднанай Партыяй Працоўных.

Пад час вайсковага становішча быў інтэрнаваны ў Стрэбелінку з сьнежня 1981 году да кастрычніка 1982 году. З 1983 году браў удзел у паседжаньнях Часовай Каардынацыйнай Камісіі.

З 1987 да 1989 году быў сакратаром Нацыянальнага Камітэта «Салідарнасьці». З 1985 году ўвайшоў у склад рэгіянальнай Рады Дапамогі Палітычным Вязьням у Гданьску.

З другой паловы 1980-х гадоў стаў блізкім паплечнікам Леха Валэнсы, лідэра «Салідарнасьці», а потым першага прэзыдэнта Польшчы. 16 верасьня 1988 году браў удзел у перамовах «Салідарнасьці» з прадстаўнікамі ўладаў. Са сьнежня 1989 году быў удзельнікам Грамадзянскага Камітэту пры Леху Валэнсу.

З красавіка 1989 году быў удзельнікам Прэзыдыюма Нацыянальнай Выканаўчай Камісіі «Салідарнасьці».

[рэдагаваць] Палітычная дзейнасьць у 1990-х

У траўні 1990 году быў выбраны першым віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнай Камісіі «Салідарнасьці». Падаў у адстаўку пасьля прайгранай барацьбы Марыяну Краклеўскаму за пасаду кіраўніка «Салідарнасьці» у лютым 1991 году.

З 12 красавіка 1991 да 31 кастрычніка 1991 году займаў пасаду міністра юстыцыі ў канцылярыі Леха Валэнсы. Падаў у адстаўку з пасады пасьля канфлікту з Лехам Валэнсам і прэм’ер-міністрам Мячыславам Вахоўскім.

Быў кандыдатам у прэзыдэнты Польшчы на выбарах 1995 году, але зьняў сваю кандыдатуру яшчэ да першага тура 30 кастрычніка, і абяцаў падтрымаць любога, хто зможа перамагчы Леха Валэнсу.

[рэдагаваць] Палітычная дзейнасьць у 2000-х

З 18 лістапада 2002 году да 22 сьнежня 2005 году Лех Качыньскі быў мэрам Варшавы. На выбарах у першым туры атрымаў 49,58% галасоў, а ў другім 70,54% галасоў выбаршчыкаў. Падаў у адстаўку 22 сьнежня 2005 году, але адстаўка была прынятая толькі 8 лютага 2006 году.

У сакавіку 2005 году Лех Качыньскі першым абвясьціў аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. У першым туры выбараў заняў другое месца пасьля Дональда Туска, атрымаўшы 33% галасоў. У другім туры выбараў 23 кастрычніка 2005 году атрымаў 8 257 468 галасоў, што склала 54,04% і выйграў выбары.

Пачаткам прэзыдэнцкага тэрміна лічыцца 23 кастрычніка 2005 году, скончыцца тэрмін 23 кастрычніка 2010 году.

[рэдагаваць] Сям’я

Жонка — эканаміст Марыя Качыньская (Мацкевіч) 1943 г. н., старэй мужа на 6 гадоў.

Дачка — Марта Дубінецкая 1980 г. н., пасьля ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі Леха Качыньскага як узорная дачка, жонка і маці, разьвялася і выйшла замуж за сына палітычнага суперніка бацькі Марэка Дубінецкага.

Унучка — Ева.

Брат — Яраслаў, перакананы халасьцяк, жыве з маці.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Лех Качынскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік:
Аляксандар Квасьнеўскі
Прэзыдэнт Польшчы
23 сьнежня 2005
Пераемнік:
Асабістыя прылады