Генрык Яблонскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Генрык Яблонскі

Генрык Яблонскі (па-польску: Henryk Jabłoński; 27 сьнежня 1909, Стары-Валішаў — 27 студзеня 2003, Варшава) — польскі палітычны дзяяч, гісторык. Чалец Польскай Акадэміі Навук (1956), замежны чалец Акадэміі навук СССР (1966). Ганаровы доктар МДУ (1972).

Чалец ПСП з 1931, затым — ППР і ПАРП з моманту заснаваньня. Чалец ЦК ПАРП у 1948—1981. Чалец Палітбюро ЦК ПАРП ў 1971—1981, кандыдат у члены Палітбюро у 1970—1971. Дэпутат Сойму ў 1947—1989.

Міністар вышэйшай адукацыі ПНР у 1965—1966. Міністр асьветы і вышэйшай адукацыі ПНР у 1966—1972. Старшыня Дзяржаўнай рады ПНР 28 сакавіка 1972-6 лістапада 1985 году.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1974).