Уладзіслаў Рачкевіч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Уладзіслаў Рачкевіч | |
![]() |
|
| Прэзыдэнт Польскае Рэспублікі | |
|---|---|
| 30 верасьня 1939 — 6 чэрвеня 1947 | |
| Прэзыдэнт: | прэзыдэнт у лёнданскай эміграцыі |
| Папярэднік: | Ігнацы Масьціцкі (у краіне) |
| Наступнік: | Аўгуст Залескі (у эміграцыі) |
| Маршалак польскага сойму ІІІ скліканьня | |
| 9 сьнежня 1930 — 3 кастрычніка 1935 | |
| Папярэднік: | Юліан Шыманскі |
| Наступнік: | Аляксандар Прыстар |
| Міністар унутраных справаў | |
| 28 чэрвеня 1921 — 13 верасьня 1921 | |
| Папярэднік: | Леапольд Скульскі |
| Наступнік: | Станіслаў Даўнаровіч |
| Міністар унутраных справаў | |
| 15 чэрвеня 1925 — 5 траўня 1926 | |
| Папярэднік: | Кірыл Ратайскі |
| Наступнік: | Стэфан Смольскі |
| Міністар унутраных справаў | |
| 13 кастрычніка 1935 — 15 траўня 1936 | |
| Папярэднік: | Марыян Зындрам-Касьцялкоўскі |
| Наступнік: | Феліцыян Савой-Складкоўскі |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 28 студзеня 1885 Кутаісі, Грузія |
| Памёр: | 6 чэрвеня 1947 Ратын, Валія |
| Партыя: | Беспартыйны блёк супрацоўніцтва з урадам |
| Рэлігія: | каталік |
Уладзіслаў Рачкевіч (па-польску: Władysław Raczkiewicz; 28 студзеня 1885, Кутаісі, Грузія — 6 чэрвеня 1947, Ратын, Ўэйлз) — польскі дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Польшчы на эміграцыі.
У 1917 годзе — старшыня Галоўнага польскага вайсковага камітэту. У 1921, 1925—1926, 1935—1936 — міністар унутраных справаў Польшчы. У 1921—1925 — наваградзкі ваявода, у 1926—1930 — віленскі ваявода. У 1930—1935 — маршалак польскага сойму ІІІ скліканьня (1930—1935). У 1939—1945 — прэзыдэнт Польшчы ў лёнданскай эміграцыі.
Паходзіў з роду Неслухоўскіх, да якога належыць паэт і перакладчык Янка Лучына (Іван Люцыянавіч Неслухоўскі)[1].
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- аддаў загад у сьнежні 1919 арыштаваць найбольш актыўных беларусаў-раскольнікаў БНР — Язэпа Мамоньку, Палуту Бадунову, Н. Козіча, Вацлава Ластоўскага.
- 18 чэрвеня 1925 з Рачкевічам, тады міністрам унутраных справаў сустракаліся прадстаўнікі Часовай Беларускай Рады — Аляксей Кабычкін, Арсень Паўлюкевіч і Антон Пінчук-Пінкевіч. Дэлегаты выказалі надзею на нармалізацыю цяжкой і заблытанай сытуацыі на Крэсах[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Глагоўская Л. Пра Янку Лучыну пры нагодзе аднаго здымка // Ніва. — 2001. — В. 2379. — № 50.
- ^ Кароткі нарыс Беларускага пытаньня, пер. на беларускую. — Менск: І. П. Логвінаў, 2009
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
||||||||||||||||
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Асобы па альфабэце
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Ваяводы наваградзкія (Польская Рэспубліка)
- Ваяводы віленскія (Польская Рэспубліка)
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Сябры моладзевай арганізацыі «Зэт»
- Міністры ўнутраных справаў Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Маршалкі сэнату Польскай рэспублікі (1918—1939)
- Прэзыдэнты Польшчы
- Польскія палітыкі
- Польскія адвакаты
- Кавалеры ордэна Арлінага крыжа
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Пахаваныя на цьвінтары польскіх лётчыкаў у Ньюарку
- Палітыкі Беспартыйнага блёку супрацоўніцтва з урадам
- Памерлі ў Вялікабрытаніі
