Браніслаў Камароўскі
| Браніслаў Камароўскі | |
Браніслаў Камароўскі |
|
| Прэзыдэнт Польшчы | |
|---|---|
| 6 жніўня 2010 — цяперашні час | |
| Прэм’ер-міністар: | Дональд Туск |
| Папярэднік: | Лех Качынскі |
| Маршалак Сойму | |
| 5 лістапада 2007 — 8 ліпеня 2010 | |
| Прэзыдэнт: | Лех Качынскі |
| Наступнік: | Гжэгаж Схятына |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 4 чэрвеня 1952 (60 гадоў) Абарнікі Сьлёнске, Польшча |
| Нацыянальнасьць: | паляк |
| Партыя: | Грамадзянская Плятформа (з 2001) |
Браніслаў Камароўскі (па-польску: Bronisław Komorowski; нар. 4 чэрвеня 1952 году ў Абарніках Сьлёнскіх) — польскі палітык, дзейны прэзыдэнт Польшчы (з 6 жнiўня 2010 году).
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў сям’і графа Зыгмунта Леона Камароўскага гербу Корчак, прафэсара афрыканістыкі, ды Ядвігі з Шалькоўскіх[1]. Яго сям’я паходзіць з тэрыторыі сучаснай Летувы, з маёнтку Кавалішкі. Як сам паведаміў, яго дзед, Юлюш Камароўскі, служыў у царскай арміі, а за часам рэвалюцыі разам з групай палякаў і расейцаў захапіў ля Пермі судна, каб па Волзе патрапіць да мора. Уцякаючы, адстрэльваліся аднолькава як ад бальшавікоў, так і ад белагвардзейцаў[2].
Браніслаў Камароўскі шмат гадоў быў зьвязаны з рухам скаўтаў, быў інструктарам. У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. За студэнцкім часам уваходзіў у студэнцкі гурток, быў яго старшынём. У 1977—1980 гадох стажыраваўся ў рэдакцыі каталіцкай газэты.
За часам ПНР дзейнічаў у апазыцыі. Быў выдаўцом газэты, у 1980 годзе сядзеў у турме за падрыхтоўку маніфэстацыі. За часам ваеннага становішча быў інтэрнаваны. Пасьля, да 1989 году быў настаўнікам у ніжэйшай духоўнай сэмінарыі ў Непакалянаве.
У 1989—1990 гадох зьяўляўся дырэктарам кабінэту міністра ў адміністрацыі савету міністраў. У 1990—1993 гадох быў намесьнікам міністра нацыянальнай абароны, ў 2000—2001 гадох быў міністрам нацыянальнай абароны. З 1991 году выбіраецца дэпутатам Сойму, у 2005—2007 гадох быў намесьнікам маршалка Сойму, а ў 2007 году стаў маршалкам Сойму.
Па прычыне сьмерці Леха Качыньскага, з 10 красавіка 2010 году выконваў абавязкі прэзыдэнта Польшчы. 4 ліпеня 2010 году абраны прэзыдэнтам, з 6 жнiўня — дзейны прэзыдэнт краiны.
Доктар honoris causa Унівэрсытэту Мыкаляса Рамэріса ў Вільні (2008).
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Браніслаў Камароўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (пол.)
|
||||||||||||||||
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся ў Ніжнесылескім ваяводзтве
- Выпускнікі Варшаўскага ўнівэрсытэту
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Народнай Рэспубліцы
- Дэпутаты Сойму Польшчы
- Намесьнікі міністраў Польшчы
- Міністры Польшчы
- Прэзыдэнты Польшчы
- Дзейсныя кіраўнікі дзяржаваў
- Дактары honoris causa