Ордэн Рэспублікі (Малдова)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн Рэспублікі
Выява ордэнскай плянкі
Арыгінальная назва па-румынску: Ordinul Republicii
Краіна
Тып ордэн
Дата заснаваньня 30 ліпеня 1992
Малодшая ўзнагарода Ордэн Стэфана Вялікага[d]

Ордэн Рэспублікі (па-румынску: Ordinul Republicii) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Малдовы за асаблівыя заслугі ва ўсіх галінах дзейнасьці на выгоду Бацькаўшчыны і чалавецтва. Па значнасьці і выплаце ільгот ордэн прыкладна адпавядае былому званьню Героя СССР[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вырабляецца са срэбра і ўяўляе сабою васьміканцовую пазалочаную зорку. У цэнтры ордэну — кола з пазалочаным абадком з выявай гербу Малдовы. Фон шчыта гербу — з эмалі чырвонага і сіняга колераў. Дыямэтар ордэна — 45 мм. Мацуецца з дапамогай кольца ордэнскага ланцуга, які складаецца з шасьці гербаў, васьмі зорак і шаснаццаці ляўровых галін. Яны чаргуюцца і мацуюцца паміж сабой кольцамі. Ланцуг зашпіляецца на зашпільку-карабін[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]