Перм
| Перм | |||||
| рас. Пермь | |||||
Пермская мастацкая галерэя. Выгляд з р. Камы |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1723 | ||||
| Горад з: | 1781 | ||||
| Былая назва: | Молатаў | ||||
| Краіна: | Расея | ||||
| Край: | Пермскі | ||||
| Плошча: | 799,68 км² | ||||
| Насельніцтва (2012) | |||||
| колькасьць: | 1 000 672 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 1251,34 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+6 | ||||
| Паштовы індэкс: | 614xxx | ||||
| Нумарныя знакі: | 59, 81, 159 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 58°0′50″ пн. ш. 56°14′56″ у. д. / 58.01389° пн. ш. 56.24889° у. д.Каардынаты: 58°0′50″ пн. ш. 56°14′56″ у. д. / 58.01389° пн. ш. 56.24889° у. д. | ||||
|
Перм на мапе Расеі
Перм
|
|||||
| http://www.gorodperm.ru/ | |||||
Перм — горад на ўсходзе эўрапейскае часткі Расеі, у прыгор’ях Уралу, адміністрацыйны цэнтар Пермскага краю, порт на рацэ Ка́ме, транспартны вузел на Транссыбірскай магістралі, гарадзкая акруга. Перм зьяўляецца буйным шматгалінавым прамысловым, навуковым, культурным і лягістычным цэнтрам Уралу. Паводле плошчы (799,68 км²) горад займае трэцяе месца ў Расеі пасьля Санкт-Пецярбургу й Масквы. Перм выцягнутая ўздож ракі Камы, і паводле працягласьці стаіць пасьля Санкт-Пецярбургу й Сочы[1].
Горад заснаваны ў 1723 годзе, з 1940 па 1957 называўся Молатаў. Насельніцтва Пярмі, якое дасягнула ў 1989 годзе 1 092 392 чалавек, паводле зьвестак Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году склала 991,5 тыс. чалавек.
У 1876 праз Перм прайшла першая на Ўрале й у Сыбіры чыгунка, у 1916 годзе быў адчынены першы ў рэгіёне ўнівэрсытэт[2].
Зьмест |
Этымалёгія [рэдагаваць]
У адпаведнасьці з гіпотэзай савецкага лінгвісту Дзьмітрыя Бубрыха назва гораду паходзіць ад вепскага слова Парэ Маа — «далёкая зямля»[3]. Гісторыкі не выключаюць і ўзьнікненьня назвы ад комі-пярмяцкіх словаў «перэма» («далёка») або «парма» («лес», «мясцовасьць»).
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Васіль Саломін — чэмпіён сьвету па боксе
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Перм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў