Сочы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сочы
Сочи
Выгляд Сочы з мора
Выгляд Сочы з мора
Coat of Arms of Sochi (Krasnodar krai).svg Flag of Sochi (Krasnodar krai).svg
Герб Сочы Сьцяг Сочы
Першыя згадкі: 1838
Горад з: 1917
Край: Краснадарскі
Плошча: 3502 км²
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

343 300
98
Часавы пас:
• летні час:
UTC+4
UTC+5
Тэлефонны код: 8622
Паштовы індэкс: 354000—354999
Аўтамабільны код: 23, 93, 123
Геаграфічныя каардынаты: 43°35′07″ пн. ш. 39°43′13″ у. д. / 43.58528° пн. ш. 39.72028° у. д. / 43.58528; 39.72028Каардынаты: 43°35′07″ пн. ш. 39°43′13″ у. д. / 43.58528° пн. ш. 39.72028° у. д. / 43.58528; 39.72028
Сочы на мапе Расеі
Сочы
Сочы
Сочы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://sochiru.ru

Со́чы — горад-курорт на ўзьбярэжжы Чорнага мора на Заходнім Каўказе. Сочы зьяўляецца найбуйнейшым курортным горадам Расеі. Неафіцыйная мянушка гораду - летняя сталіца Расеі.

Насельніцтва[рэдагаваць]

Сталае насельніцтва самаго гораду - 343 300 чалавек (па стане на 2010 год). Сочы дзеліць 5-е месца сярод гарадоў на Чорным моры разам з Варнай, саступаючы Адэсе, Самсуну, Трабзону й Севастопалю. Муніцыпальнае ўтварэньне горад-курорт Сочы налічвае 415 тыс. чал і зьяўляецца ядром Сочынскай аглямэрацыі з насельніцтвам каля 500 тыс. чалавек.

Геаграфія[рэдагаваць]

Муніцыпальнае ўтварэньне, вядомае таксама неафіцыйна як Вялікі Сочы, займае прыбярэжную паласу каля 145 км і распасьціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоў і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы працяглы горад Эўропы. Тэрыторыя гораду працягнулася уздоўж федэральнай аўтадарогі ДжубгаСухумі на 145 км. Тэрыторыя горада ў цэлым разьмешчаная блізка да ўзьбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны ажно да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласьць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы гораду толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадзкому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.

У Сочы (ў Адлеры ды ў паселішчы Чырвоная Паляна, якія знаходяцца за 39 км ад берага мора), у 2014 годзе будуць праводзіцца зімовыя Алімпійскія гульні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Сочысховішча мультымэдыйных матэрыялаў