Абхазія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Рэспу́бліка Абха́зія (Абхазія, Апсны, па-абхазску Аҧсны) - непрызнаная дзяржава ў паўночна-заходняй часцы Каўказа. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расеяй, на ўсходзе і паўдневым усходзе - з Грузіяй, на поўдні і паўдневым захадзе амываецца водамі Чорнага мора. Сярэдняя працягласьць краіны з захаду на ўсход 160 км., с поўначы на поўдзень 54 км. Працягласьць берагавой лініі складае 210 км.


Аҧсны, Абхазия
Сьцяг Абхазіі Герб Абхазіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
[[Выява:|290пкс|Месцазнаходжаньне Абхазіі]]
Афіцыйная мова Абхазская, Руская
Сталіца Сухум (Акуа)
Найбуйнейшы горад Сухум
Урад Прэзідэнская рэспубліка
Сяргей Багапш
Рауль Хаджымба
Аляксандр Анкваб
Плошча
 - Агульная
 - % вады
месца ў сьвеце
8 600 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2001)
 - Шчыльнасьць
месца ў сьвеце
320 000
37/км²
СУП
 - Агульны ([[]])
 - на душу насельніцтва
месца ў сьвеце

Валюта [[расійскі рубель]] (RUR)
Часавы пас
 - улетку
EET (UTC+2)
CEST (UTC+3)
Незалежнасьць
 - ад Грузіі

23 чэрвеня 1992
Дзяржаўны гімн [[]]
Аўтамабільны знак няма
Дамэн верхняга ўзроўню .няма
Тэлефонны код +
Карта Рэспублікі Абхазія

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У лютым 1992 года Ваенны Савет Грузіі, які прыйшоў да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту, прыняў рашэнне аб скасаваньні Канстытуцыі Грузінскай ССР 1978 года і аб аднаўленьні дзеяньня Канстытуцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Грузія 1921 года, у якой Абхазія як суб'ект дзяржаўна-праўных зносін ня значыцца. Такім чынам, на думку абхаскага кіраўніцтва, аднаўленьне Канстытуцыі Грузіі 1921 года аўтаматычна азначала незалежнасьць Абхазіі.

У гэтай сувязі Вярхоўны Савет Абхазіі 23 ліпеня 1992 года вырашыў узнавіць на тэрыторыі Абхазіі дзеяньне Канстытуцыі Абхазіі 1925 года, а таксама прыняць новыя сьцяг і герб краіны.

14 жніўня 1992 года Грузія пачала ваенную аперацыю супраць Абхазіі, якую абхаскія афіцыйныя улады разгледжваюць, як "агрэсію". Грузінскія войскі перайшлі грузіна-абхаскую мяжу і захапілі частку абхаскай тэрыторыі, суправаджаючы свае дзеяньні гвалтам над жыхарамі і знішчэньнем гістарычных і культурных каштоўнасьцяў. Узброеныя аддзелы Абхазіі пры дапамозе дабравольцаў з Расеі, розных рэгіёнаў Каўказа здолелі прыпыніць наступ грузінскага войска, а пасьля цалкам яго разьбіць і выцясьніць з усёй тэрыторыі Абхазіі 30 верасьня 1993 года.

З лістапада 1993 года пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў праходзяць перамовы паміж Грузіяй і Абхазіяй аб урэгуляваньні канфлікту. Пачаўся працэс вяртаньня ўцекачоў. Паступова адраджаецца эканоміка, расьце вытворчасьць гарбаты, цытрусавых, тытуня; пасьпяхова развіваецца міжнародны турызм. Узнавілі работу вышэйшыя навучальныя ўстановы і навукова-дасьледчыя інстытуты, творчыя саюзы, тэлебачаньне, кнігавыдавецтва, заснаваная Акадэмія навук Абхазіі. Аднак напружанасьць дагэтуль не зьмяншаецца, бо абодва бакі не мяняюць свайго прынцыповага бачаньня статусу Абхазіі.

24 лістапада 1994 года прынята Канстытуцыя Абхазіі, сфармаваныя органы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня.

[рэдагаваць] Палітыка

Канстытуція Абхазіі прынятая на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія 12 скліканьня 26 лістапада 1994 года, зацверджаная на рэферэндуме 3 кастрычніка 1999 года са змяненьнямі й дапаўненьнямі.

Дзяржаўная ўлада ў рэспубліцы ажыццяўляецца на падставе раздзялення на заканатворчую, выканаўчую й судовую. Глава дзяржавы - прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў у выніку прамого тайнага галасаваньня. Прэзідэнт выбіраецца адначасова з віцэ-прэзідэнтам, які выконвае асобныя даручэньні прэзідэнта, а таксама замячшае яего падчас немагчімасці выконваць свае абавязкі. Для ажыццяўленьня агульнага кіраваньня выканаўчай дзейнасьцю на тэрыторіі Абхазіі прэзідэнт фарміруе Кабінет Міністраў Рэспублікі Абхазія, які ўзначальвае прэм'ер-міністр.

У 1994-2004 годзе прэзідэнтам Абхазіі быў Уладзіслаў Ардзінба, у 2004 годзе на гэты пост быў абраны Сяргей Багапш.

Парламент - аднапалатны Народны Сход - складаецца з 35 дэпутатаў і выбіраецца на 5 гадоў шляхам прамога галасаваньня.

Вышэйшым ворганам судавой улады з'яўляецца Вярхоўны Суд. Гаспадарчыя справы разгледжвае Арбітражны Суд. Сябры гэтых, а таксама судоў ніжэйшай інстанцыі і Генеральны Пракурор прызначаецца Парламентам па прапанове Прэзідэнта.

[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйны падзел Абхазіі

Рэспубліка Абхазія складаецца з 6 гістарычных зямель: Садз, Бзып, Гума, Дал-Цабал, Абжуа, Самырзакан. Але згодна з адміністратцыйным падзелам яна падзяляецца на 7 раёнаў (што сімвалізуе семь зорак на дзяржаўным сцяге): Ґаґрскі, Гудаутскі, Сухумскі, Гульрыпшскі, Ачамчырскі, Ткварчальскі, Гальскі. У Абхазіі 7 гарадоў (Сухум, Ґаґра, Гудаута, Новы Афон, Ачамчыра, Ткварчал, Гал), 5 пасёлкаў гарадскога тыпу (Цандрыпш, Пицунда, Бзыпь, Мюсэра, Гульрыпш) і 512 сёл.


[рэдагаваць] Геаграфія

Горы займаюць 64% тэрыторыі - Галоўны Каўказскі, Бзыбскі, Ґаґрскі, Чхалтскі, Кадорскі храбты і іх атрогі. Вышэйшая кропка 4046 м. над у.м. (г. Дамбай-Ульґен). На поўдні тэрыторыі знаходзяцца халмы і нізіны. У Абхазіі знаходзяцца вядомыя карставыя пячоры - Нова-Афонская, Снежная, пячора на хр. Арбаіка - найбольш глыбокая ў свеце (1860 м.).

Асноўныя карысныя выкапні: паліметалічныя, свінцова-цынкава сярэбраныя і ртутныя руды, каменны вугаль, барыт, даламіт, запасы экалагічна чыстай пітной вады, мінеральныя і тэрмальныя воды. Шырока распаўсюджаны сыравіна для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Рачная сетка складаецца з кароткій і паўнаводных рэк Псоў, Бзыбь, Гуміста, Кадор, Алдзга, Інгур і інш.

Глебы горныя падзолістыя, таксама распаўсюджаны (ў асноўным на поўдні красназемы і жоўтаземы).

Лясамі пакрыта звыш 55% тэрыторыі (дуб, бук, граб, каштан, піхта, елка), на ўзбярэжжы субтрапічная расліннасьць,

Клімат вільготны, субтрапічны, сярэдняя тэмпература студзеня на ўзбярэжжы +4...+7 градусаў па Цэльсію, у гарах ад +2 да -2, у ліпені адпаведна +22 і +24 градуса па Цэльсію.

У Абхазіі шмат асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў. Найбольш буйныя - Рыцынскі нацыянальны парк, Псхускі запаведнік, Гумісцінскі запаведнік, Піцунда-Мюссэрскі запаведнік.


[рэдагаваць] Эканоміка

Развіцце прамысловасьці вызначана геаграфічным становішчам і кліматычнымі рэсурсамі. Найбольш развіты стравасмакавая (гарбатная, тытуневая, вінаробчая, кансервная), дрэваапрацоўчая, хімічная, вуглездабываючая.

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчваньні гарбаты, тытуню, цытрусавых, эфірамаслічных (тунґ).

Адной з асноўный у экономіке Абхазіі з'яўляецца турыстычная галіна. Шырока вядомыя курорты Ґаґра, Гудаута, Піцунда, Новы Афон штогод фарміруюць адну з асноўный крыніц даходу абхазскага бюджэту.

Транспартная галіна ўключае ў сябе чыгуначныя і шасэйныя магістралі, марскія порты - Сухум, Ачамчыра. На тэрыторыі Абхазіі размешчана два аэрапорта - Бабышэра і Бамбоўра.


[рэдагаваць] Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва прыкладна 320 тысяч чалаек. Апоші перапіс праводзіўся ў 1989 годзе. Пражываюць абхазы, армяне, рускія, грузіны, эстонцы, немцы, палякі і г.д. гарадское насельніцтва складае больш за 50%.


[рэдагаваць] Рэлігія

Сярод веруючых пераважаюць праваслаўныя (Расейская Праваслаўная Царква)

[рэдагаваць] Культура

Асноўны артыкул: Культура Абхазіі

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры Лянка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Асабістыя прылады