Уладзіслаў Ардзінба
| Уладзіслаў Ардзінба | |
| 26 лістапада 1994 — 12 лютага 2005 | |
| Папярэднік: | пасада заснаваная |
| Наступнік: | Сяргей Багапш |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 14 траўня 1945 в. Ніжняя Эшэра, Сухумскі раён, Абхаская АССР, ГССР |
| Памёр: | 4 сакавіка 2010 Масква |
| Нацыянальнасьць: | абхаз |
| Жонка: | Сьвятлана Джэргенія |
| Дзеці: | Мадзіна |
| Узнагароды: | Герой Абхазіі, ордэн «Ахьдз-Апша» |
Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба (14 траўня 1945, сяло Ніжняя Эшэра Сухумскага раёну Абхазіі — 4 сакавіка 2010[1], Масква) — абхаскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, вядомы савецкі гісторык-усходазнавец, адзін з найбуйных савецкіх хетолягаў (да 1990 году), першы прэзыдэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія (1994—2004).
Біяграфія [рэдагаваць]
У 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт Сухумскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, затым асьпірантуру пры Інстытуце Ўсходазнаўства АН СССР. У гэтым інстытуце Ардзінба працаваў да 1988 году, займаўся вывучэньнем гісторыі, культуры і рэлігіі старажытных народаў Малай Азіі, у першую чаргу хатаў і хетаў. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. Зьяўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац. У 1988 годзе выбіраецца дырэктарам Абхаскага навукова-дасьледчага інстытуту мовы, літаратуры і гісторыі імя Д. Гулія.
У 1989 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР і становіцца сябрам прэзыдыюму. У 1990 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету Абхазіі і яго старшынём.
Узначаліўшы рэспубліку, Ардзінба стаў праводзіць курс, накіраваны на рэалізацыю права Абхазіі на самавызначэньне. З пачаткам у жніўні 1992 году вайсковай апэрацыі Грузіі супраць Абхазіі (Абхаскі канфлікт) становіцца старшынём Дзяржаўнага камітэту абароны і ўзначальвае абхаскі супраціў.
26 лістапада 1994 году Ардзінба быў абраны першым прэзыдэнтам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі, 3 кастрычніка 1999 году — пераабраны на новы тэрмін. У 2004 годзе з прычыны хваробы адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці.
Уладзіслаў Ардзінба меў жонку і дачку.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Памёр першы прэзідэнт Абхазіі Уладзіслаў Ардзінба «Наша Ніва», 4 сакавіка 2010