Сяргей Багапш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Сяргей Васільевіч Багапш (нарадзіліся 4 красавіка 1949 года ў г. Сухум, Абхазія) - прэзыдэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія.

Сяргей Багапш
Сяргей Багапш

Скончыў Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі. Затым, у 1972 годзе стаў начальнікам аграаддзела Мокаўскага эфірамаслічнага саўгаса. Пасьля службы ва Узброеных Сілах СССР перайшоў на камсамольскую працу і ў 1980 годзе станаў першым сакратаром Абхаскага абкама ЛКСМ Грузіі. У 1982 годзе - першы сакратарь ачамчырскага райкама КП Грузіі.

Пасьля пачатку першых сутыкненьняў паміж грузінамі і абхазцамі кіраваў абаронай ад грузінскіх нападаў праз ачамчытркі мост, і неўзабаве загадаў падарваць яго. У сутыкненьнях быў паранены.

У 1992 годзе прызначаны першым намесьнікам прэм'ер-міністра замаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі. Падчас грузіна-абхаскай вайны стаў адным з кіраўнікоў абхаскіх вайсковых фармаваньняў, прымаў удзел у штурме Сухумі.

У 1997 годзе прызначаны прэм'ер-міністрам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. На гэтай пасадзе Багапш пасьпяхова змагаўся са злачыннасьцю, масштабы якой пачалі зьніжацца, ліквідаваў запазычанасьць па заробкам. Пачала адраджацца прамысловасьць, сельская гаспадарка, жыльлёва-камунальная гаспадарка.

У 1999 годзе прэзыдэнт Уладзіслаў Ардзінба чарговы раз зьмяніў урад (што ён рабіў рэгулярна праз кожныя два гады), і Багапш перайшоў на працу главой дзяржаўнай кампаніі "Чарнаморэнерга".

У 2003 годзе прымаў удзел у стварэньні грамадска-палітычнага руху "Адзіная Абхазія", які прапанаваў яго кандыдатуру на прэзыдэнскіх выбарах 2004 году. Першы тур, які прайшоў 3 кастрычніка 2004 года прывеў да працяглага і цяжкага палітычнага крызысу, калі два асноўныя кандыдаты - Багапш і Рауль Хаджымба абвясьцілі сябе пераможцамі. Вярхоўны Суд Абхазіі ня змог вынесьці адназначнае рашэньне па выніках выбарах. Сытуація накалялася і краіна імкліва набліжалася да грамадзянскага супрацьстаяньня. Але пры пасрэдніцтве Расеі былі праведзены перамовы, якія прынеслі посьпех: Багапш стаў кандыдатам у прэзыдэнты, а Хаджымба - у віцэ-прэзыдэнты, які каардынуе дзейнасьць у галіне абароны, зьнешняй палітыкі і дзяржайнай бясьпекі. Яны былі абраныя 12 студзеня 2005 году.

Прэзыдэнт Фэдэрацыі баскетбола Абхазіі. Мае жану, сына і дачку.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады