4 красавіка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← красавік → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | |||||
| 2013 год Усе дні |
||||||
4 красавіка — 94-ы дзень году (95-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 271 дзень.
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1949 — у Вашынгтоне падпісаная Паўночнаатлянтычная дамова, якая паклала пачатак Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1557 — Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч Вялікага княства Літоўскага
- 1891 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч
- 1896 — Васіль Русак, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец, прадпрымальнік
- 1896 — Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар, музыколяг
- 1899 — Віталь Хамёнак, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар
- 1904 — Юры Кашыра, рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, мучанік, блаславёны рымска-каталіцкага касьцёлу
- 1915 — Мадзьдзі Ўотэрс, уплывовы амэрыканскі блюзмэн, які лічыцца заснавальнікам чыкагскай школы блюзу
- 1932 — Ціхан Баран, беларускі піянэр-герой
- 1943 — Даніэль Кон-Бэндыт, адзін зь лідэраў студэнцкага руху падчас Травеньскіх падзеяў у Францыі 1968 году, нямецкі палiтычны дзяяч, адзін з кiраўнікоў групы «Зялёных» у Эўрапарлямэнце
- 1949 — Сяргей Багапш, другі прэзыдэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія
- 1967 — Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурта «Палац»
- 1979 — Хіт Лэджэр, вядомы аўстралійскі актор, намінаваны на «Оскара»
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1538 — Алена Глінская, рэгент Маскоўскага княства, жонка Васіля III і маці Івана Жахлівага
- 1656 — Шымон Старавольскі, польскі гісторык, палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі ксёндз
- 1682 — Міхал Казімер Пац, гетман вялікі літоўскі, палявы гетман літоўскі, віленскі ваявода
- 1774 — Олівэр Голдсьміт, ангельскі празаік, паэт і драматург ірляндзкага паходжаньня, прадстаўнік сэнтымэнталісцкай прозы ў ангельскай літаратуры
- 1846 — Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст
- 1922 — Эміль Абрамовіч, рэвалюцыйны дзяяч
- 1929 — Карл Бэнц, нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў
- 1968 — Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч
Сьвяты [рэдагаваць]
4 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў