17 красавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
«красавік»
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
  1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
каляндар на 2009 год
Усе дні

17 красавіка - 107-ы дзень году (108-ы ў вісакосныя гады) паводле Грыгарыянскага календара. Ад гэтага дню да канца году застаецца 258 дні.

Зьмест

[рэдагаваць] Падзеі

  • 69 - пасьля першай бітвы пры Бэдрыякумі імпэратарам Рымскай імпэрыі становіцца Вітэлій
  • 1397 - Джэфры Чосэр упершыню прэзэнтуе Кентэрбэрыйскія апавяданьні пры двары Рычарда Другога. Гэты год таксама лічыцца годам пачатку падарожжаў, пад час якіх узьніклі апавяданьні
  • 1492 - Хрыстафор Калюмб падпісаў пагаднеьне з Гішпанскім урадам пра накіраваньне экспедыцыі ў Азію за спэцыямі
  • 1521 - Марцін Лютэр выступае з прамовай перад Вормскім рэйхстагам, у якой падтрымлівае сваё вучэньне, пасьля чаго ён быў прызнаны ерэтыком
  • 1555 - пасьля 18 месяцаў асады Сіена капітулюе перад Імпэратарскай арміяй Фларэнцыі. Пасьля гэтага Сіенская рэспубліка становіцца часткай Вялікага Княства Тасканскага
  • 1797 - Сэр Ральф Абэркромбі нападае на Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка). Гэта адна з самых крывавых нападаў на гішпанскія тэрыторыі ў Амэрыцы.
  • 1861 - Грамадзянская вайна ў ЗША: Вірджынія выходзіць са складу Саюзу Паўночных штатаў
  • 1864 - Грамадзянская вайна ў ЗША: Пачатак бітвы пры Плімуце - Армія Канфедэрацыі нападае на Плімут (штат Паўночная Караліна)
  • 1865 - Арышт Мэры Сурат з падазрэньнем ва ўдзеле ў забойстве Абрама Лінкальна
  • 1895 - Падпісаньне Шыманасецкай дамовы паміж Кітаем і Японіяй. Гэтая дамова паклала канец першай Японска-Кітайскай вайне, а пераможаная Імпэрыя Цын адмовілася ад прэтэнзій на Карэю і перадае Японіі паўднёвую частку правінцыі Фенгцян, выспу Тайвань і Пескадорскія выспы.
  • 1907 - Іміграцыйны цэнтр выспы Эліс (штат Нью-Джэрсі, ЗША)прыймае 11747 чалавек, больш як у любы іншы дзень.
  • 1924 - Кінастудыі Metro Pictures, Goldwyn Pictures і кампанія Луіса Б. Мэера аб'ядноўваюцца і ўтвараюць студыю Metro-Goldwyn-Mayer
  • 1932 - Рашэньнем Савета Народных Комісараў БССР заснаваны Цэнтральны батанічны сад ў Менску
  • 1941 - Другая сусьветная вайна: Югаславія капітулюе перад Нямеччынай
  • 1945 - Амэрыканскі палкоўнік Барыс Т Пэш захоплівае паўтоны урану ў Нямеччыне, каб перашкодзьць Савецкаму Саюзу зрабіць атамную бомбу
  • 1970 - На Зямлю пасьпяхова вяртаецца касьмічны апарат Апалон-13
  • 1975 - Грамадзянская вайна ў Камбоджыі: Чырвоныя кхмеры ўступаюць у Пномпень і бяруць уладу ў свае рукі
  • 1980 - Паўночная Радэзія преайменаваная ў Зімбабвэ
  • 1982 - Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі
  • 1994 - Альбом Division Bell агнельскага гурту Pink Floyd на чатыры тыдні ўзначаліў гіт-парад найлепшых альбомаў Вялікай Брытаніі

[рэдагаваць] Нараджэньні

  • 1894 - Мікіта Хрушчоў, генеральны сакратар ЦК КПСС у 1953-1961 гадох (памёр у 1971 годзе)
  • 1918 - Ўільям Холдэн, амэрыканскі актор («Сабрына», «Сансет бульвар»).
  • 1929 - Джэймс Ласт, нямецкі музыка, аранжыроўшчык, кіраўнік вядомага эстраднага аркестра
  • 1936 - Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладнік
  • 1959 — Шон Бін, ангельмкі кінаактор («Сайлент Хіл», «Уладар пярсьцёнкаў», «Троя»).
  • 1967 — Валерыя, вядомая расейская сьпявачка
  • 1972 — амэрыканская акторка Джэніфэр Гарнэр («Сарвігалава», «Электра»)
  • 1975 — Вікторыя Адамс-Бэкхэм, брытанская выканаўца, колішняя вакалістка гурту Spice Girls
  • 1977 — Анастасія Макарэвіч, гітарыстка і вакалістка расейскага трыо «Ліцэй»

[рэдагаваць] Сьмерці

[рэдагаваць] Сьвяты і адметныя дні

Студзень | Люты | Сакавік | Красавік | Травень | Чэрвень | Ліпень | Жнівень | Верасень | Кастрычнік | Лістапад | Сьнежань

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 17 красавікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
На іншых мовах