Пол Макартні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пол Макартні
Джэймз Пол Макартні
PaulMcCartney60s.jpg
Дата нараджэньня 18 чэрвеня 1942
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Лівэрпул (Вялікабрытанія)
Гады творчасьці 1957 — дагэтуль
Краіна Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Нацыянальнасьць англічанін
Прафэсіі сьпявак, кампазытар, музыка, кінапрадусар, бізнэсмэн
Інструмэнты вакал, бас-гітара, фартэпіяна, арган, мэлатрон, мандаліна, ударныя
Жанры рок, поп, псыхадэлічны рок, рок-н-рол, гард рок, клясычная музыка
Псэўданімы Percy Thrillington
Гурты The Beatles, Wings
Супрацоўніцтва «Пітар і Гордан»
«Бадфінгер»
Майкл Джэксан
Стыві Ўандар
Элвіс Кастэла
Лэйблы Hear, Apple, Parlophone, Capitol, Columbia, Concord, EMI, One Little Indian, Vee-Jay
Узнагароды Ордэн Брытанскай імпэрыі (па-ангельску: MBE, 1965), рыцарскі тытул (па-ангельску: Knight Bachelor, 1997),
http://www.paulmccartney.com

Пол Макартні (па-ангельску: James Paul McCartney) — брытанскі кампазытар, рок-музыка, сьпявак. Адзін з заснавальнікаў і ўдзельнікаў групы The Beatles.

У інтэрнет-апытаньні, праведзеным BBC News Online, быў названы «найвялікшым кампазытарам тысячагодзьдзя» і апярэдзіў Баха, Моцарта і Бэтговэна[1]. Аўтар адных з найбольш славутых песень у гісторыі папулярнай музыкі — сярод іх найбольш сьпяваная ў сьвеце (больш за 3 тысячы кавэр-вэрсій[2]) песьня «Учора» (па-ангельску: Yesterday), «Няхай будзе так» (па-ангельску: Let It Be), «Мыс Кінтайр» (па-ангельску: Mull of Kintyre) ды іншыя.

Па зьвестках кнігі рэкордаў Гінэса, зьяўляецца музыкам, які болей за ўсіх у сьвеце прадаў сваіх запісаў (400 мільёнаў дыскаў), мае найбольш у сьвеце песень, якія занялі першае месца ў сьпісах папулярнасьці (50), выступаў перад самай вялікай у сьвеце музычнай аўдыторыяй (350 тысячаў)[3] і зьяўляецца найбагацейшай рок-зоркай у сьвеце зь ліку тых, хто дагэтуль выступае (730 мільёнаў даляраў ЗША)[4].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1942 году ў Лівэрпулі (Вялікабрытанія) ў ірляндзкай сям’і. У 1956 годзе маці Пола памерла ад раку грудзей. Пасьля сьмерці маці самастойна навучыўся іграць на гітары. Раньняя страта маці стала адной з прычынаў збліжэньня Пола з Джонам Ленанам, чыя маці загінула, калі Джону было 17 гадоў.

Упершыню Джон і Пол сустрэліся 6 ліпеня 1957 году. Менавіта Пол пазьней угаварыў Джона ўзяць у музычную групу Джона The Quarrymen сябра Пола Джорджа Харысана. Так утварылася аснова будучых легендарных The Beatles, у складзе якіх Пол выступаў з 1960 па 1970 год. Пасьля распаду The Beatles займаўся сольнай кар’ерай і ўтварыў музычную групу Wings (Крылы).

У 1969 годзе ажаніўся зь Ліндай Істман, зь якой меў 4 дзяцей. Лінда выступала с Полам у складзе Wings. У 1998 годзе Лінда, як і маці Пола, памерла ад раку грудзей.

Пасьля сьмерці Лінды быў яшчэ двойчы жанаты: з Гэтэр Мілз і Нэнсі Шэвэл.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У групе The Beatles разам з Джонам Ленанам Пол утварыў адзін з самых славутых аўтарскіх дуэтаў у гісторыі сусьветнай папулярнай музыкі.

На працягу ўсёй сваёй больш чым 50-гадовай музычнай кар’еры заставаўся творча актыўным і рэгулярна выпускаў музычныя альбомы і даваў канцэрты. З чатырох удзельнікаў The Beatles пасьля распаду групы Пол меў найбольш пасьпяховую сольную музычную кар’еру[5].

Надзелены шматбаковым талентам акрамя папулярнай музыкі Пол творча выявіў сябе ў клясычнай музыцы (найбольш вядомы зь яго клясычных твораў — «Лівэрпулская араторыя»), жывапісу, паэзіі і кінематаграфіі.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год выданьня Альбом Экспэртны рэйтынг AllMusic
1970 McCartney [6] 4 з 5 зорак
1971 Ram (Баран) [7]
  • запісаны разам зь Ліндай Макартні
5 з 5 зорак
1971 Wild Life (Дзікае жыцьцё) [8]
  • першы альбом Wings
2.5 з 5 зорак
1973 Red Rose Speedway (Сьпідвэй чырвонай ружы) [9] 4 з 5 зорак
1973 Band on the Run (Аркэстар (банда — гульня словаў) ва ўцёках) [10] 4.5 з 5 зорак
1975 Venus and Mars (Вэнэра і Марс) [11] 3 з 5 зорак
1976 Wings at the Speed of Sound (Крылы з хуткасьцю сьвятла) [12] 2 з 5 зорак
1976 Wings over America (Крылы над Амэрыкай) [13]
  • патройны канцэртны альбом Wings
3 з 5 зорак
1977 Thrillington [14]
  • інструмэнтальная вэрсія альбома «Баран», выдадзеная Полам Макартні пад псэўданімам Пэрсі Трылінгтан (Percy Thrillington)
3 з 5 зорак
1978 Wings Greatest (Найвялікшае «Крылаў») [15]
  • зборнік найлепшых песень Wings
4.5 з 5 зорак
1978 London Town (Горад Лёндан) [16] 4 з 5 зорак
1979 Back to the Egg (Назад да яйка) [17] 2 з 5 зорак
1980 McCartney II [18]
  • другі сольны альбом Пола Макартні
3.5 з 5 зорак
1982 Tug of War (Перацягваньне канату) [19] 4.5 з 5 зорак
1983 Pipes of Peace (Трубы міру) [20] 2.5 з 5 зорак
1984 Give My Regards to Broad Street (Перадайце маё прывітаньне Шырокай вуліцы) [21]
  • гукавая сьцежка да аднайменнага фільму
2 з 5 зорак
1986 Press to Play (Націсьні, каб зайграла) [22] 2.5 з 5 зорак
1987 All the Best (Усё найлепшае) [23]
  • падвойны альбом найлепшых песень Пола Макартні
4.5 з 5 зорак
1988 Снова в СССР (Зноў у СССР) [24]
  • альбом выдадзены выключна ў СССР
2 з 5 зорак
1989 Flowers in the Dirt (Кветкі ў брудзе) [25] 3 з 5 зорак
1990 Tripping the Live Fantastic (Фантастычнае канцэртнае падарожжа) [26]
  • падвойны канцэртны альбом
2 з 5 зорак
1991 Liverpool Oratorio (Лівэрпулская араторыя) [27] 2 з 5 зорак
1993 Off the Ground (Над зямлёй) [28] 2 з 5 зорак
1993 Paul Is Live (Пол жыве) [29]
  • канцэртны альбом
2 з 5 зорак
1997 Flaming Pie (Пірог у агні) [30] 4.5 з 5 зорак
1997 Paul McCartney’s Standing Stone (Менгір Пола Макартні) [31]
  • другі клясычны твор Пола Макартні
3 з 5 зорак
1999 Run Devil Run (Бяжы, чарцянё, бяжы) [32] 4 з 5 зорак
2000 Liverpool Sound Collage (Лівэрпулскі гукавы калаж) [33]
  • экспэрымент Пола Макартні з электроннай музыкай
3 з 5 зорак
2001 Wingspan: Hits and History (Размах крылаў: гіты і гісторыя) [34]
  • падвойны альбом найлепшых песень Wings
4.5 з 5 зорак
2001 Driving Rain (Лівень) [35] 4 з 5 зорак
2002 Back in the U.S. (Зноў у ЗША) [36]
  • канцэртны альбом
2.5 з 5 зорак
2005 Chaos and Creation in the Backyard (Хаос і стварэньне ў падворку) [37] 4 з 5 зорак
2006 Ecce cor meum (Вось маё сэрца) [38]
  • чацьвёрты альбом клясычнай музыкі Пола Макартні, араторыя
3.5 з 5 зорак
2007 Memory Almost Full (Амаль поўнасьцю запоўненая памяць) [39] 4.5 з 5 зорак
2009 Good Evening New York City (Добры вечар, Нью Ёрк) [40]
  • канцэртны альбом
3 з 5 зорак
2011 Paul McCartney’s Ocean’s Kingdom (Акэянічнае каралеўства Пола Макартні) [41]
  • пяты альбом клясычнай музыкі Пола Макартні, балет
2.5 з 5 зорак
2012 Kisses on the Bottom (Пацалункі напрыканцы лісту) [42]
  • студыйны альбом
3 з 5 зорак
2013 New (Новы) [43]
  • студыйны альбом
4.5 з 5 зорак
Макартні на канцэрце Live 8, 2 ліпеня 2005 году

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Benson, Ross. Paul McCartney: Behind the Myth. London, 1992.
  • Gambaccini, Paul. Paul McCartney: In His Own Words. London, 1993.
  • Gambaccini, Paul. The McCartney Interviews: After the Break-Up. London, 1996.
  • Harry, Bill. The Paul McCartney Encyclopedia. London, 2003.
  • Gracen, Jorie B. Paul McCartney: I Saw Him Standing There. London, 2000.
  • Lewisohn, Mark. Wingspan. London, 2002.
  • McGee, Garry. Band on the Run: A History of Paul McCartney and Wings. London, 2003.
  • Miles, Barry. Paul McCartney: Many Years From Now. London, 1998.
  • Miles, Barry. The Beatles Diary: After the Break-Up 1970—2001. London, 2001.
  • Peel, Ian. The Unknown Paul McCartney. London, 2002.
  • Бенсон, Росс. Пол Маккартни. Личность и миф. М., 1993.
  • Максимов, Анатолий. McCartney. День за днем. М., 2002.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sir Paul is Your Millennium's greatest composer BBC News Online Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Paul McCartney: When I'm 64 The Independent Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Тамсама Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ Sunday Times Rich List 2010: Music millionaires The Telegraph Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Біяграфія на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  6. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  7. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  8. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  9. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  10. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  11. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  12. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  13. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  14. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  15. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  16. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  17. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  18. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  19. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  20. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  21. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  22. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  23. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  24. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  25. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  26. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  27. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  28. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  29. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  30. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  31. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  32. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  33. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  34. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  35. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  36. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  37. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  38. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  39. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  40. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  41. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  42. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 19 сьнежня 2013 г.
  43. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 19 сьнежня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пол Макартнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў