The Beatles (альбом)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«The Beatles»
Вокладка альбому «The Beatles». The Beatles. 1968
Альбом The Beatles
Выдадзены 22 лістапада 1968 г.
Запісаны 30 траўня 1968 — 14 кастрычніка 1968
Жанр рок
Працягласьць 93:35
Выдавец Parlophone, EMI, Apple
Прадусар Джордж Мартын
Храналёгія The Beatles
Magical Mystery Tour
(1967)
The Beatles
(1968)
Yellow Submarine
(1969)

The Beatles — дзявяты афіцыйны брытанскі і пятнаццаты амэрыканскі альбом The Beatles, падвойны дыск, што выйшаў у 1968 годзе. Ён вядомы пад назовам «Белы», з-за адсутнасьці графічнага аздабленьня аблонкі (акрамя назвы гурту і, на раньніх выданьнях, сэрыйнага нумару). Альбом стаўся першым дыскам, што выйшаў пасьля раптоўнай сьмерці Браяна Эпстайна, мэнаджара гурту (Magical Mystery Tour ёсьць саўндтрэкам). Першапачаткова альбом меўся быць названым A Doll’s House (Лялечны дом), але назву зьмянілі з-за таго, што брытанскі прагрэсіўны гурт Family запісаў дыск з падобным назовам, Music in a Doll’s House, годам раней.

Белы альбом быў створаны ў складаны пэрыяд у гісторыі гурта. Пасьля візыту да Махарышы Махеш Ёгі ў Індыю і ўмоўна пасьпяховае сэсіі напачатку 1968 году, The Beatles вярнуліся ў студыю дзеля запісу ад траўня ла кастрычніка 1968 году, атрымаўшы ў выніку выключна новыя сваркі і працяг разьмежаваньня паміж чальцамі. Бубнач Рынга Стар нават сыходзіў з гурту на непрацяглы час, пакідаючы басісту Полу Макартні выконваць бубнавыя партыі на частцы кампазыцыяў.

Пасьля рэлізу ў лістападзе 1968 году альбом атрымаў зьмешана пазытыўныя водгукі ад крытыкі і трапіў на першую прыступку ў брытанскіх і амэрыканскіх чартах. Альбом адметны эклектычнай сутнасьцю сваіх песень, якая падзяліла крытыкаў у адзнацы спадчыны альбому. У любым выпадку, «Белы альбом» разглядаецца як адзін з найвялікшых у гісторыі року. У 2003 годзе альбом заняў 10 месца ў сьпісе найлепшых альбомаў усіх часоў часопісу «Rolling Stone».

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ленанам/Макартні, калі не пазначана іншае зьяўляецца аўтарам усіх песень. 

Першы бок
Назва Асноўны сьпеў Працягласьць
1. «Back in the U.S.S.R.»   Макартні 2:43
2. «Dear Prudence»   Ленан 3:56
3. «Glass Onion»   Ленан 2:17
4. «Ob-La-Di, Ob-La-Da»   Макартні 3:08
5. «Wild Honey Pie»   Макартні 0:53
6. «The Continuing Story of Bungalow Bill»   Ленан 3:14
7. «While My Guitar Gently Weeps» (Джордж Гарысан) Харысан 4:45
8. «Happiness Is a Warm Gun»   Ленан 2:43
Другі бок
Назва Асноўны сьпеў Працягласьць
1. «Martha My Dear»   Макартні 2:28
2. «I'm So Tired»   Ленан 2:03
3. «Blackbird»   МакКартні 2:18
4. «Piggies» (Гарысан) Harrison 2:04
5. «Rocky Raccoon»   Макартні 3:32
6. «Don't Pass Me By» (Рынга Стар) Стар 3:50
7. «Why Don't We Do It in the Road?»   Макартні 1:41
8. «I Will»   Макартні 1:46
9. «Julia»   Ленан 2:54
Трэці бок
Назва Асноўны сьпеў Працягласьць
1. «Birthday»   Макартні/Ленан 2:42
2. «Yer Blues»   Ленан 4:01
3. «Mother Nature's Son»   Макартні 2:48
4. «Everybody's Got Something to Hide Except Me and My Monkey»   Ленан 2:24
5. «Sexy Sadie»   Ленан 3:15
6. «Helter Skelter»   Макартні 4:29
7. «Long, Long, Long» (Гарысан) Harrison 3:04
Чацьверты бок
Назва Асноўны сьпеў Працягласьць
1. «Revolution 1»   Ленан 4:15
2. «Honey Pie»   Макартні 2:41
3. «Savoy Truffle» (Гарысан) Harrison 2:54
4. «Cry Baby Cry»   Ленан/Макартні 3:01
5. «Revolution 9»   n/a 8:22
6. «Good Night»   Стар 3:11

Цікавосткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гітарнае сола ў «While My Guitar Geently Weeps» выконвае малады Эрык Клэптан
  • На бубнах у «Back in the U.S.S.R.» і «Dear Prudence» грае Пол Макартні
  • У запісу «The Continuing Story of Bungalow Bill», «Revolution 9» і «Birthday» прымала ўдзел Ёка Она