Лівэрпул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лівэрпул
Liverpool
Лівэрпул
Liverpool City Council coat of arms.png
Герб Лівэрпулу
Першыя згадкі: 1207
Горад з: 1880
Былыя назвы: Liuerpul
Краіна: Ангельшчына
Графства: Мэрсысайд
Плошча: 111,84 км²
Вышыня: 70 м н. у. м.
Насельніцтва (2007)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

1 103 089
5001
Часавы пас:
• летні час:
UTC+0
UTC+1
Тэлефонны код: 440151
Паштовы індэкс: L
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′ пн. ш. 2°59′ з. д. / 53.4° пн. ш. 2.983° з. д. / 53.4; -2.983Каардынаты: 53°24′ пн. ш. 2°59′ з. д. / 53.4° пн. ш. 2.983° з. д. / 53.4; -2.983
Лівэрпул на мапе Вялікабрытаніі
Лівэрпул
Лівэрпул
Лівэрпул
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.liverpool.gov.uk

Лівэрпул (па-ангельску: Liverpool) — горад у Вялікабрытаніі, у графстве Мэрзісайд, порт на паўночна-заходнім узьбярэжжы Ангельшчыны. Насельніцтва 1 103 089 чалавек (2007), разам з прыгарадами. У горадзе месьцяцца дзьве вядомыя футбольныя каманды, удзельнікі ангельскай Прэм'ер-лігі — «Лівэрпул» і «Эвэртан». У Лівэрпулі адбыўся спуск на воду двух знакамітых ляйнераў — «Тытаніка» і «Брытаніка».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На месцы цяперашняга гораду ў 1190 годзе існавала селішча пад назвай Liuerpul, што азначала «каламутны вадаём». Некаторыя дасьледнікі ў якасьці варыянту этымалёгіі прыводзяць слова elverpool — вадаём з вуграмі. У 1207 годзе кароль Іяан Безьзямельны выпусціў грамату, якая прадпісвала стварэньне ў гэтым месцы новага паселішча (borough) і запрашала пасяленцаў абгрунтоўвацца тамака. Пасьля пабудовы лівэрпулскага замка мястэчка ператварылася ў пункт адпраўкі войскаў у Ірляндыю.

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя насельніцтва Лівэрпулу складала толькі каля 500 чалавек. У 1571 годзе жыхары мястэчка паслалі каралеве Лізавеце сьлёзную пэтыцыю аб падаваньні ім субсыдыяў. У 1644 годзе падчас грамадзянскай вайны Лівэрпул апынуўся васемнаццацідзённай аблозе.

У XVIII стагодзьдзі, дзякуючы развіцьцю амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі, значэньне Лівэрпулу як порта на заходнім узьбярэжжы пачало павялічвацца. У 1715 годзе тут быў збудаваны першы ў Ангельшчыне адчынены партовы док[1]. Да пачатку XIX стагодзьдзя празь Лівэрпул праходзіла каля 40% сусьветнага гандлёвага трафіку. Статут гораду Лівэрпул атрымаў у 1880 годзе. У наступным ён працягваў дынамічна разьвівацца.

У 1960-х Лівэрпул становіцца адным з найпапулярных цэнтраў моладзевай культуры. Самым знакамітым культурным фэномэнам, якія нарадзіліся тут, стаў гурт The Beatles.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «The Lost Dock of Liverpool». Channel 4: Time Team, 21 April 2008. Retrieved 2008-06-02.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Лівэрпулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў