Бірмінггэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бірмінггэм
Birmingham
Муніцыпальны дом Бірмінггэма
Муніцыпальны дом Бірмінггэма
Escudo Birmingham.gif
Герб Бірмінггэма
Горад з: 1889
Краіна: Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Гістарычная графства: Ўоркшыр
Цэрэманіяльнае графства: Ўэст-Мідлэндc
Мэр: Родэрык Роял
Плошча: 267,8 км²
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:
• этнічны склад:
(2007)

1,016,800
3,739/км²
66.7% белыя (62.1% брытанцы)
21.0% азіяты
6.7% чорныя
3.2% зьмешаная раса
1.2% кітайцы
1.2% іншыя
Часавы пас:
• летні час:
UTC+0
UTC+1
Тэлефонны код: 0121
Паштовы індэкс: B
Геаграфічныя каардынаты: 52°29′01″ пн. ш. 1°54′23″ з. д. / 52.48361° пн. ш. 1.90639° з. д. / 52.48361; -1.90639Каардынаты: 52°29′01″ пн. ш. 1°54′23″ з. д. / 52.48361° пн. ш. 1.90639° з. д. / 52.48361; -1.90639
Бірмінггэм на мапе Вялікабрытаніі
Бірмінггэм
Бірмінггэм
Бірмінггэм
http://www.birmingham.gov.uk/

Бі́рмінггэм (па-ангельску: Birmingham; [ˈbɜːmɪŋəm], мясц. вымаўл. [ˈbɝːmɪŋɡəm]) — горад у Ангельшчыне, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цэрэманіяльнага і мэтрапольнага графства Ўэст-Мідлэндс.

Бірмінгэм зьяўляецца самым густа населеным брытанскім горадам пасьля Лёндана з насельніцтвам 1,016,800 чалавек (перапіс 2008)[1]. Горад разьмяшчаецца ў цэнтры вэст-мідландзкай канурбацыі — другога па населенасьці гарадзкога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2,284,093 чалавек (перапіс 2001)[2]. Бірмінггэмскі мэтрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, зь якімі горад шчыльна зьнітаваны людзкой ківачнай міграцыяй, зьяўляецца другім па населенасьці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3,683,000 чалавек[3].

Бірмінггэм быў адным з цэнтральных ачагоў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазьней атрымаў мянушку «the workshop of the world» або «city of a thousand trades»[4]. Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасьць гэтага гораду зьнізілася, Бірмінггэм разьвіўся да статусу нацыянальнага камэрцыянага цэнтру, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзеньня бізнэсу[5]. Бірмінггэм зьяўляецца цэнтрам дзейнасьці канфэрэнцыяў, розьнічнага гандлю, спартыўных спаборніцтваў у шэрагу са стала разьвітымі сфэрамі высокіх тэхналёгіяў, навуковых дасьледваньняў і прагрэсыўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўнівэрсытэтамі. Таксама Бірмінггэм зьяўялецца чацьвёртым па ліку самым наведвальным замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі[6] і мае другую па ліку буйнейшую гарадзкую эканоміку[7].

У 2010 годзе Бірмінггэм атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer[8]. У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» (анг. Big City Plan) па пераўладкаваньні цэнтральнай часткі Бірмінггэма з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце[9]. У гутарковай мове насельнікаў Бірмінггэма называюць «Brummies», тэрмінам утвораным ад слова «Brum» — адной зь мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»[10], якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»[11]. Існуе своеасаблівы бірмінггэмскі дыялект і акцэнт.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ «Local Authority Profile — Birmingham». Nomis — Official Labour Market Statistics. Office for National Statistics. 2009. (анг.)
  2. ^ «Usual resident population: Census 2001, Key Statistics for urban areas» Office for National Statistics. (анг.)
  3. ^ «British urban pattern: population data» (PDF). ESPON project 1.4.3 Study on Urban Functions. European Union — European Spatial Planning Observation Network. March 2007. (анг.)
  4. ^ "Decline of the city of a thousand trades" // Birmingham Mail, 17 красавіка 2006. (анг.)
  5. ^ Anna Blackaby (6 кастрычніка 2009). "Birmingham, biggest mover in European league table, second to London for UK business" (анг.)
  6. ^ "National Statistics Online – International Visits". ONS. (анг.)
  7. ^ UKmediacentre.pwc.com (анг.)
  8. ^ "Quality of Living worldwide city rankings 2010 – Mercer survey". Mercer. 26 траўня 2010. (анг.)
  9. ^ "Big City Plan Website". Birmingham City Council. (анг.)
  10. ^ "Brummagem". Worldwidewords.com. 13 сьнежня 2003. (анг.)
  11. ^ William Hutton (1783). An History of Birmingham. (анг.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Бірмінггэмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах