Шанхай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шанхай
Шанхай
Плошча: 6340,5 км²
Вышыня: 4 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

23 019 148
3600
Часавы пас: UTC+8
Геаграфічныя каардынаты: 31°12′00″ пн. ш. 121°30′00″ у. д. / 31.2° пн. ш. 121.5° у. д. / 31.2; 121.5Каардынаты: 31°12′00″ пн. ш. 121°30′00″ у. д. / 31.2° пн. ш. 121.5° у. д. / 31.2; 121.5
Шанхай на мапе Кітаю
Шанхай
Шанхай
Шанхай
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Шанха́й (па-кітайску: 上海市) — найбуйнейшы горад Кітаю[1] й адзін з самых буйных гарадоў сьвету, разьмешчаны ў дэльце ракі Янцзы. Адзін з чатырох гарадоў цэнтральнага падначаленьня КНР, важны фінансавы й культурны цэнтар краіны, а таксама найбуйнейшы ў сьвеце марскі порт. Да пачатку XX стагодзьдзя Шанхай пераўтварыўся з маленькага рыбацкага мястэчка ў найважны горад Кітаю й адзін зь вядучых сусьветных фінансавых цэнтраў. Акрамя гэтага горад стаў цэнтрам масавай культуры, «заганаа», інтэлектуальных спрэчак і палітычных інтрыгаў у рэспубліканскім Кітаі. Пасьля перамогі КПК у грамадзянскай вайне у 1949 годзе ўрад абклаў Шанхай высокімі падаткамі, буржуазія падвергнулася перасьледам, і ягоные былое багацьце хутка сышло на не.

Пасьля таго як улады ў 1992 годзе санкцыянавалі аднаўленьне рынкавага разьвіцьця эканомікі Шанхаю, ён хутка абыйшоў Шэньчжэнь і Гуанчжоў, у якіх пачыналіся рынкавыя рэформы ў Кітаі. У пачатку XXI стагодзьдзя Шанхай прэтэндуе на то, каб вярнуць сабе званьне гораду сусьветнага ўзроўню й стаць асноўным эканамічным цэнтрам Усходняй Азіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява старога гораду ў часы панаваньня дынастыі Мін

Падчас панаваньня дынастыі Сун Шанхай быў павышаны ў статусе зь вёскі ў гандлёвы горад ў 1074 годзе, а ў 1172 годзе ля горада дзеля стабілізацыі берагавой лініі акіяна была пабудавана другая марская сьцяна, якая дапаўняла сыстэму з раней узьведзеных дамбаў[2]. Падчас панаваньня дынастыі Юань з 1292 году да 1927 году, калі паселішча афіцыйна стала горадам, тэрыторыя Шанхаю была пазначана як цэнтральнае месца прэфэктуры Сангджанг[3].

Дзьве важных падзеі садзейнічалі разьвіцьцю Шанхая падчас панаваньня дынастыі Мін. Гарадзкая сьцяна была пабудавана ў першы раз у 1554 годзе для абароны горада ад набегаў японскіх піратаў. Яна вымяралася вышынёй 10 мэтраў і была 5 км у акружнасьці[4]. У часы панаваньня Ванлі Шанхай атрымаў важны псыхалягічны імпульс ад ўзьвядзеньня ў горадзе даоскага храму Чэнхуанмяо ў 1602 годзе. Гэтая ўзнагарода, як правіла, рабілася толькі для месцаў са статусам горада, як то сталіцаў прэфэктураў, а ня проста павятовым гарадам, якім быў Шанхай. Гэтая падзея, верагодна, адлюстроўвае важнае эканамічнае значэньне горада, у адрозненьні ад ягонага нізкага палітычнага статусу[4].

Набярэжнай Вайтань у 1928 годзе

У часы панаваньня дынастыі Цын, Шанхай стаў адным з найбольш важных марскіх партоў у рэгіёне дэльты Янцзы, у выніку чаго адбыліся дзьве важныя палітычныя зьмены: па-першае, імпэратар Кансі ў 1684 годзе адмяніў папярэднія забароны дынастыі Мін, якія дзейнічалі з 1525 году, на выхад суднаў у акіян. Па-другое, у 1732 годзе імпэратар Юнчжэн перанес мытню ў правінцыю Цьзянсу й еуную сталіцу горад Шанхай, і надаў яму эксклюзіўныя правы на кантроль над зьнешнім гандлем. У выніку гэтых двух важных рашэньняў да 1735 году Шанхай стаў асноўным гандлёвым портам усёй ніжняй вобласьці ракі Янцзы, нягледзячы на ўсё яшчэ нізкі адміністрацыйны узровень у палітычнай герархіі[5].

Міжнародная ўвага да Шанхаю ўзрасла ў XIX стагодзьдзі з-за ягонага эканамічнага й гандлёвага патэнцыялу. У часы Першай опіюмнай вайны ў 18391842 гадох брытанскія войскі часова захапілі горад. Вайна скончылася ў 1842 годзе ў выніку падпісаньня Нанкінскай дамовы, паводле якой Кітай абавязваўся адчыніць для міжнароднага гандлю свае асноўныя порты, у сьпіс якіх увайшоў і Шанхай. Разам з тым з Брытаніяй была падпісана яшчэ адна асобная Хумэнская дамова ў 1843 годзе, якая дазволіла брытанцам займацца гандлем на кітайскай зямлі. Праз год пабодная дамова была падпісана й з ЗША, якая атрымала назоў Вансяская дамова. У выніку Брытанія, Францыя й Злучаныя Штаты Амэрыкі атрымалі значныя саступкі й па-за сьценамі горада, якім па-ранейшаму кіравалі кітайцы.

У 1855 годзе горад быў захоплены паўстанцамі з таварыства малых шабляў, але быў вернуты пад імпэратарскую ўладу ў лютым 1855 году[6]. У 1854 годзе быў створаны Шанхайскі муніцыпальны савет дзеля кіраваньня замежнымі паселішчамі. У пэрыяд з 1860 па 1862 гады тайпінскія паўстанцы двойчы напалі на Шанхай і зьнішчылі ўсходнія й паўднёвыя прыгарады горада, але ня здолелі захапіць яго самаго[7]. У 1863 годзе брытанскае паселішча на поўдзень ад ракі Суджоў і амэрыканскае паселішча на поўначы ўзьядналіся з мэтай фармаваньня Шанхайскага інтэрнацыянальнага паселішча. Францускае паселішча адмовіліся ад Шанхайскага гарадзкога савета й захавала сваю канцэсію на поўдні й паўднёвым захадзе.

Месца правядзеньня першага Усекітайскага з’езда Камуністычнай партыі Кітаю

Грамадзяне многіх краінаў з усіх кантынэнтаў прыехаў у Шанхай, каб жыць і працаваць на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў. Тыя, хто жылі ў горадзе працягу доўгага часу — некалькі пакаленьняў — называлі сябе «шанхайлэндцы». У 1920-х і 1930-х гадох амаль 20 тысячаў расейцаў пераехала сюды, большая частка якіх былі прадстаўнікамі белага руху падчас грамадзянскай вайны ў Расеі. Расейцы ў Шанхаі на той час складалі другую па велічыні замежную супольнасьць. Да 1932 гооду Шанхай стаў пятым у сьвеце горадам паводле велічыні й быў домам для 70 тысячаў замежнікаў. У 1930-х гадох 30 тысячаў габрэйскіх уцекачоў з Эўропы прыбылі ў горад[8].

Кітайска-японская вайна скончылася падпісаньнем сіманасэскай дамовай, якая дала магчымасьць Японіі стаць яшчэ адной замежнай дзяржавай у сфэры эканомікі Шанхаю. Японцы пабудавалі завод у горадзе, які неўзабаве былі скапіяваны іншымі замежнымі дзяржавамі. Шанхай быў тады самым важным фінансавым цэнтрам на Далёкім Усходзе, у выніку чаго горад атрымаў мянушку «Вялікія Атэны Кітаю»[9].

Падчас кіраваньня гэтай тэрыторыяй Кітайскай рэспублікай ў 19111949 гадох, палітычны статус Шанхая, нарэшце, быў павышаны да статуса муніцыпалітэта ад 14 ліпеня 1927 году. Нягледзячы на тое, што тэрыторыі замежных канцэсій ня былі ўключаны ў сфэру іхняга кантролю, новы кітайскі муніцыпалітэт меў плошчу ў 828,8 км², у тым ліку ў ягоны склад уваходзілі сучасныя раёны Баошан, Янгпу, Жабэй, Нансі й Пудун. 28 студзеня 1932 году японскія войскі высадзіліся ў гораде й захапілі яго, нягледзячы на кітайскі супраціў, які быў скончаны ў траўні таго ж году. У выніку бітвы за Шанхай у 1937 годзе кітайскія гарадзкія зоны былі акупаваны японскімі жаўнерамі ў той час, калі міжнародная зона й француская канцэсія заставаліся вольнымі. Аднак і гэтыя тэрыторыя таксама сталіся акупаванымі 8 сьнежня 1941 году й заставаліся пад кантролем Японіі да ейнай капітуляцыі ў 1945 годзе. Падчас акупацыі назіраліся шматлікія вайсковыя злачынствы[10].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэльта ракі Янцзы

Шанхай раьзмешчаны ў дэльце ракі Янцзы на ўсходнім узьбярэжжы Кітая на прыкладна роўнай адлегласьці ад Пэкіна й Ганконга. Муніцыпалітэт ў цэлым складаецца з паўвострава паміж Янцзы й Ханчжоў Бэй, а таксама шэрагу дробных астравоў. Гарадзкі муніцыпалітэт мяжуе на поўначы й захадзе з правінцыямі Цьзянсу, на поўдні з правінцыяй Чжэцьзян, а на ўсходзе з Усходне-кітайскім морам. Уласна горад дзеліцца напалову ракой Хуанпу, якая зьяўляецца адным з прытокаў Янцзы. Гістарычны цэнтар горада, раён Пусі, разьмешчаны на заходнім беразе Хуанпу, у той час як нядаўна распрацаваны раён Пудонг, які зьмяшчае цэнтральны фінансавы рэгіён, быў пабудаваны на ўсходнім беразе.

Пераважная большасьць гарадзкой плошчы зьяўляецца плоскай па тыпу ляндшафта, за выключэньнем некалькіх пагоркаў у паўднёва-заходнім рэгіёне, зь сярэдняй вышынёй 4 мэтры[11]. Разьмяшчэньне горада на плоскай алювіяльнай раўніне азначае, што новыя хмарачосы павінны быць пабудаваны з глыбокім бэтонным мурам, каб спыніць іхняе апусканьне ў мяккі грунт. Самая высокая кропка знаходзіцца на высьпе Дадзінсян і мае 103 мэтраў у вышыню[11]. У горадзе месьцяцца шмат рэк, каналаў і азёр, ён, таксама, вядомы сваімі багатымі воднымі рэсурсамі як частка вадазборнага басэйна Тайху[12].

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шанхай мае вільготны субтрапічны клімат, згодна з кліматычнай клясыфікацыяй Кёпэна, і мае чатыры розных сэзонаў. Зімы халодныя й вільготныя, у гэты пэрыяд назіраюцца халодныя паўночна-заходнія вятры з Сыбіры, якія могуць стаць чыньнікам паніжэньня тэмпэратуры ніжэй за нуль, аднак у большасьці дзён зімы назіраюцца толькі адзін альбо два сьнегапады. Лета гарачае й вільготнае, у сярэднім каля 8 дзён трымаецца тэмпэратура, вышэйшая за 35 °C; у гэты сэзон магчымы выпадковыя ліўні альбо навальніцы. Горад таксама ўспрымальны да тайфунаў у летні пэрыяд і напачатку восені, ні адзін зь якіх у апошнія гады ня прынёс значных стратаў[13]. Самы прыемны сэзон ёсьць вясна, хоць яна часьцяком бывае зьменлівай і дажджлівай, і восень, якая, як правіла, зьяўляецца сонечнай і сухой. Горад у сярэднім мае тэмпэратуру 4,2 °C у студзені і 27,9 °C у ліпені, гадавы паказчык складае 16,1 °C. Шанхай атрымоўвае ў сярэднім 1878 гадзінаў сонечнага сьвятла ў год, самая высокая тэмпэратура за ўсю гісторыю складала 40,2 °C, а самая нізкая была роўная -12,1 °C[14].

Nuvola apps kweather.svg Кліматычныя зьвесткі для Шанхаю Weather-rain-thunderstorm.svg
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 8,1 9,2 12,8 19,1 24,1 27,6 31,8 31,3 27,2 22,6 17,0 11,1 20,2
Сярэдні мінімум t, °C 1,1 2,2 5,6 10,9 16,1 20,8 25,0 24,9 20,6 15,1 9,0 3,0 12,9
Норма ападкаў, мм 50,6 56,8 98,8 89,3 102,3 169,6 156,3 157,9 137,3 62,5 46,2 31,7 1164,7
Вільготнасьць, % 75 74 76 76 76 82 82 81 78 75 74 73 76,8
Крыніца: China Meteorological Administration

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з раёнаў Шанхаю

Шанхай зьяўляецца камэрцыйным і фінансавым цэнтрам мацерыковага Кітая й займае пятае месца ў сьпісе глябальных фінансавых цэнтраў за 2011 год[15]. Гэта быў самы вялікі й квітнеючы горад на Далёкім Усходзе ў 1930-х гадох, і ягонае хуткае паўторнае разьвіцьцё пачалося ў 1990-х гадох[16]. Прыкладам гэтага можа служыць раён Пудун, які стаў пілётнай тэрыторыяй інтэграваных эканамічных рэформаў. Да канца 2009 году ў горадзе налічвалася 787 фінансавых інстытутаў, 710 зь якіх былі з замежнымі інвэстыцыямі[17]. У 2009 годзе Шанхайская фондавая біржа займала трэцяе месца сярод біржаў сьвету па аб'ёму гандлю й шосты радок з пункту гледжаньня агульнай капіталізацыі пералічаных кампаніяў. А па аб'ёмах таргоў такіх тавараў як каўчук, медзь і цынк Шанхайская біржа ф’ючэрсаў займала першае месца ў сьвеце[18].

У апошнія два дзесяцігодзьдзі Шанхай зьяўляецца адным з самых хутка разьвіваючыхся гарадоў сьвету. З 1992 году Шанхай меў двухзначны паказчык росту амаль кожны год, за выключэньнем пэрыяду глябальнага эканамічнага спаду 2008 і 2009 гадоў[19]. У 2010 годзе агульным аб'ём СУП Шанхаю ўзрос да 1,687 трыльёнаў юаняў ($256,3 мільёнаў), а СУП на душу насельніцтва склаў 76 тысячаў юаняў ($ 11540)[20]. Трыма найбуйнейшымі галінамі сфэры паслугаў у эканоміцы горада ёсьць фінансавыя паслугі, розьнічны гандаль і нерухомасьць. Вытворчасьць й сельская гаспадарка склала 39,9 адсотка й 0,7 адсотка ад агульнага аб'ёму адпаведна. Сярэдні гадавы прыбытак жыхароў Шанхаю, на выснове першых трох кварталаў 2009 году склаў 21871 юаняў[21]. Разьмешчаны ў самым сэрцы дэльты ракі Янцзы, Шанхай мае ажыўлены порт. Шанхай імкнецца стаць міжнародным цэнтрам суднаходства ў найбліжэйшай будучыні[22].

Шанхай зьяўляецца адным з асноўных прамысловых цэнтраў Кітая, гуляючы адну з галоўных роляў у цяжкай прамысловасьці Кітая. Вялікая колькасьць прамысловых зонаў, у тым ліку Шанхайскай зоны эканамічнага й тэхналягічнага разьвіцьця й іншых, зьяўляецца асновай другаснага сэктара эканомікі Шанхаю. На цяжкія галіны прыпадае 78% СУП прамысловасьці ў 2009 годзе. Найбуйнейшы сталеліцейны завод Кітая Baosteel Group і суднабудаўнічы завод Jiangnan, адзін з найстарэйшых суднабудаўнікоў Кітая, разьмешчаны ў Шанхаі[23]. Аўтавытворчасьць зьяўляецца яшчэ адной важнай галіной. Shanghai Automotive Industry Corporation («SAIC») зьяўляецца адным з трох найбуйнейшых аўтамабільных карпарацыяў у Кітаі. Кампанія мае стратэгічнае партнэрства з Volkswagen і General Motors[24].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «What are China's largest and richest cities?». University of Southern California.
  2. ^ Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangzi Delta», 2004, p.9.
  3. ^ Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangzi Delta», 2004, p.9, pp.11–12, p.34.
  4. ^ а б Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangzi Delta», 2004, p.10.
  5. ^ Danielson, Eric N., «Shanghai and the Yangtze Delta», 2004, pp.10–11
  6. ^ Scarne, John. «Twelve years in China». Edinburgh: Constable, 1860: 187-209.
  7. ^ Williams, S. Wells. «The Middle Kingdom: A Survey of the Geography, Government, Literature, Social Life, Arts, and History of the Chinese Empire and its Inhabitants», Volume 1, p. 107. Scribner (New York), 1904.
  8. ^ «Shanghai Sanctuary». Time.com
  9. ^ Gordon Cumming, C. F. (Constance Frederica), «The inventor of the numeral-type for China by the use of which illiterate Chinese both blind and sighted can very quickly be taught to read and write fluently», London : Downey, 1899, archive.org
  10. ^ «149 comfort women houses discovered in Shanghai», Xinhua, 16]
  11. ^ а б «Topographic Features». Basic Facts. Shanghai Municipal Government.
  12. ^ «Water Resources». Basic Facts. Shanghai Municipal Government.
  13. ^ Spencer, Richard (19 September 2007). «1.6m flee Shanghai typhoon». The Daily Telegraph (UK).
  14. ^ «Extreme Temperatures Around the World». mherrera.org
  15. ^ «Taipei still in 19th place as financial center: survey». The Taipei Times.
  16. ^ Scott Tong (October 2009). «Shanghai: Global financial center? Aspirations and reality, and implications for Hong Kong». Hong Kong Journal.
  17. ^ «Shanghai Municipality». hktdc.com.
  18. ^ «The rise of Lujiazui Financial City in Shanghai». CCTV News – CNTV English.
  19. ^ «Growth rate of major national economic indicators over preceding year (1978~2010)». stats-sh.gov.cn
  20. ^ «Shanghai GDP rises 9.9% last year, beating target». Shanghai Daily.
  21. ^ «Average income hits 21,871 yuan». Shanghai Daily.
  22. ^ «Shanghai aims at int'l financial and shipping center». China Daily.
  23. ^ «Shipping industry woes». China Daily.
  24. ^ «上海汽车工业(集团)总公司|上汽集团». Saicgroup.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шанхайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў