Янцзы
| Рака | |
| Янцзы | |
| Янцзы ў горадзе Нанкін | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | Тыбэт |
| Вусьце | Усходне-Кітайскае мора |
| Краіны басэйну | Кітай |
| Даўжыня | 6300 км |
| Плошча басэйну | 1 808,5 тыс. км² |
| Месцазнаходжаньне | |
Янцзы (па-кітайску: 長江) — найдаўжэйшая рака Кітаю й Азіі, трэцяя ў сьвеце па даўжыні пасьля Нілу й Амазонкі. Мае даўжыню 6380 км[1], плошча басэйну — 1 808 500 км².
Геаграфія[рэдагаваць]
Вытока Янцзы разьмешчана ўва ўсходняй частцы Тыбэцкага нагор'я на вышыні каля 5600 м над узроўнем мора. Рака працякае праз ўсходнія вобласьці правінцыі Цынхай, а затым паварочвае на поўдзень і па глыбокай даліне, якая служыць мяжой паміж Сычуанем і Тыбэтам, дасягае правінцыі Юньнань. У гэтай даліне, разьмешчанай у Сына-Тыбэцкіх гарох, адбываецца асноўны скід вышыні — з 5 тыс. да 1 тыс. мэттраў. Тут рака некалькі разоў зьмяняе напрамак і ўтварае глыбокія цясьніны, як то Цясніна Скочучага Тыгры.
Рух рачных судоў пачынаецца ад павета Шуйфу правінцыі Юньнань[2]. Бліжэй да горада Ібінь, які разьмешчаны на ўваходзе ракі ў Сычуанскую катлавіну, рака апускаецца да вышыні 305 м, а каля гораду Чунцын вышыня ракі адносна мора складае 192 мэтра, працякаючы праз Сычуанскую катлавіну, Янцзы зьліваецца з буйнымі прытокамі Міньцьзян і Цьзялінцьзян, якія істотна павялічваюць ейны аб'ём. На 320-кілямэтровым участку ад Чунцын да Ічану Янцзы скідае вышыню да 40 м, працякаючы па глыбокіх цясьнінах, якія вядомыя сваёй прыгажосьцю й складанасьцю навігацыі. Прабіваючыся далей праз горы Ушань, рака служыць натуральнай мяжой паміж правінцыямі Чунцын і Хубэй і ўтварае знакамітыя «Тры цясьніны» («Санься»). У гэтым раёне пабудавана найбуйнейшае ў сьвеце гідраэнэргетычнае збудаваньне «Санься».
На тэрыторыі правінцыі Хубэй Янцзы папаўняецца водамі шматлікіх азёраў, самае буйное зь якіх — Дунтын, разьмяшчаецца на мяжы правінцыяў Хунань і Хубэй. У горадзе Ухань Янцзы зьліваецца са сваім найбуйнейшым прытокам — ракой Ханьшу.
У паўночнай частцы правінцыі Цьзянсу Янцзы прымае воды найбуйнейшага ў Кітаі прэснаводнага возера Поянху. Затым рака працякае праз правінцыі Аньхой і Цьзянсу і, нарэшце, зьліваецца ў Усходне-Кітайскае мора каля Шанхаю. Ніжні працяг Янцзы праходзіць празь Цьзянханскую раўніну й паўднёвую частку Вялікай Кітайскай раўніны, дзе рака часьцяком дзеліцца на рукавы, пры гэтым шырыня асноўнага рэчышча дасягае 2 і больш км. У раёне ўпадзеньня Янцзы фармуе маштабную дэльту плошчай каля 80 тыс. км².
Чатыры зь пяці асноўных прэснаводных азёраў Кітаю сьцякаюць у Янцзы.
Крыніцы[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Янцзы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў