Тыбэцкі аўтаномны раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Глядзіце таксама: Тыбэт (неадназначнасьць)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Тыбэцкі аўтаномны раён
кіт. 西藏自治区 (Xīzàng Zìzhìqū),
тыб.
བོད་རང་སྐྱོང་ལྗོངས (Bod-rang-skyong-ljongs་)
Краіна Кітай
Статус аўтаномны раён
Адміністрацыйны цэнтар Лхаса
Улучае 7 акругаў,
73 паветы,
692 воласьці
Дата ўтварэньня 1965
Сакратар КПК Чэнь Цюаньго
Старшыня рады Лосанг Джамкан
Насельніцтва (2010)
3 002 166[1][2] (31-е месца)
Шчыльнасьць 2,2 чал./км² (33-е месца)
Нацыянальны склад 92,8% — тыбэтцы; 6,1% — хань; 0,3% — монпа; 0,3% — хуэйцы; 0,2% — іншыя
Плошча 1 228 400 км² (2-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшая кропка
 · сярэдняя вышыня

 Эвэрэст, 8848 м
 4572 м
Шырата 27° 18' да 36° 29' паўн.
Даўгата 78° 55' да 99° 07' усх.
Месцазнаходжаньне Тыбэцкага аўтаномнага раёну
Тыбэцкі аўтаномны раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Скарачэньне ТАР
Код ISO 3166-2 CN-54
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Standard Tibetan name.svg Гэты артыкул зьмяшчае тэкст з выкарыстаньнем тыбэцкае пісьмовасьці.
Без падтрымкі дадзенага віду пісьмовасьці замест ейных знакаў на Вашай прыладзе адлюстроўвацьмуцца пытальнікі, квадраты або іншыя сымбалі.

Тыбэ́цкі аўтаномны раён (па-кітайску: 西藏自治区, піньінь Xīzàng Zìzhìqū; па-тыбэцку: བོད་རང་སྐྱོང་ལྗོངས།, трансьлітарацыя Ўайлі: Bod-rang-skyong-ljongs Poi Ranggyong Jong) — аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Кітайскай народнай рэспублікі, створаная ў 1965 годзе на заходняй палове (тэрыторыя колішняга незалежнага Тыбэту) земляў гістарычнага Тыбэту, заваяванага ў 1951 годзе кітайскімі камуністамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6—19 кастрычніка 1950 году тыбэцкае войска пацярпела паразу ад кітайскага ў бітве пад горадам Чамдо (Тыбэт). 23 траўня 1951 г. Нгапо Нгаванг Джыгмэ ад Тыбэту і старшыня кітайскай Камісіі ў справах нацыянальнасьцяў Лі Вэйхан падпісалі ў Пэкіне Пагадненьне аб захадах мірнага вызваленьня Тыбэту(en), якім устанаўлівалася вяршэнства кітайскага ўраду пры захаваньні ўнутранага самакіраваньня. Аднак у 1955 г. кітайскія камуністы ўтварылі Падрыхтоўчы камітэт для Тыбэцкага аўтаномнага раёну ў якасьці ўласнага органу мясцовай улады. У 1959 г. Далай-лама XIV зьехаў у Індыю і адмовіўся ад Пагадненьня. У 1965 г. кітайскія камуністы ператварылі Падрыхтоўчы камітэт для ТАР у Тыбэцкі аўтаномны раён.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ТАР месьціцца на найвышэйшым у сьвеце Тыбэцкім сугор’і. Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, кітайскія правінцыі Цынхай, Сычуань і Юньнань знаходзяцца на поўначы, паўночным усходзе, усходзе і паўднёвым усходзе адпаведна. На поўдні мяжуе з Індыяй, Нэпалам, Бутанам і М’янмай. Падзяляецца на азёрны край на захадзе і паўночным захадзе ды на край рэкаў на ўсходзе, поўдні і захадзе. На поўдні абрамляецца Гімалаямі, на поўначы — некалькімі горнымі хрыбтамі. Горы ўтвараюць водападзел між рэкамі з вадасьцёкам у Індыйскі акіян (Інд, Брахмапутра і Салуін) і салёныя азёры на поўначы.

Урад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На чале аўтаномнага раёну стаіць старшыня, падначалены сакратару Камуністычнай партыі Кітаю. Пасаду старшыні звыйчайна займае тыбэцец, аднак пасаду сакратара КПК — кітаец. ТАР улучае 7 акругаў, у тым ліку адну гарадзкую. Акругі ўлучаюць 73 паветы, зь іх 2 гарадзкія.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ТАР мае найменшую шчыльнасьць насельніцтва сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак КНР. Большасьць жыхароў спавядае будызм. Прысутнічаюць мусульманская і хрысьціянская мяншыні (на ўсходзе). Тыбэтцы складаюць звыш за 90% насельніцтва. Найбольшая этнічная мяншыня — кітайцы (6%) — пераважна складаецца зь перасяленцаў. За 7 гадоў зь 2006 г. звыш за 2 мільёны з 2,7 млн. тыбэтцаў, у тым ліку качэўнікаў, перасялілі ў сацыялістычныя вёскі[3].

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Земляробства і жывёлагадоўля ёсьць асноўнымі галінамі гаспадараньня. Збор лекавых грыбоў (вусеневы грыб(en)) складае 40% грашовых даходаў сялянаў (8,5% сукупнага ўнутранага прадукту ТАР). У 2008 г. чысты даход на душу сельскага насельніцтва склаў $457.

Шляхі зносінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цынхайска-Тыбэцкая чыгунка зьвязвае Лхасу з кітайскім горадам Сінін. Працуе 5 аэрапортаў (Лхаса-Гонгар, Камдо-Бамда, Ныінгчы-Маінлінг, Нгары-Гунса і Шыгацэ).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]