Шаньсі
Шаньсі (па-кітайску: 山西, Shānxī) — правінцыя ў цэнтральным Кітаі. Сталіца і самы буйны горад — Тайюань. Мяжуе з правінцыямі Хэбэй (河北), Шэнсі (陕西), Хэнань (河南) і Ўнутранай Манголіяй (内蒙古).
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Правінцыя Шаньсі ляжыць паміж Паўночнакітайскай раўнінай і сярэдняй часткай ракі Хуанхэ, па якой праходзіць натуральная мяжа правінцыі на захадзе і поўдні. Уздоўж паўночнай мяжы цягнецца Вялікая Кітайская Сьцяна. На захадзе Шаньсі мяжуе з правінцыяй Шэньсі, на поўдні з правінцыяй Хэнань, на ўсходзе з правінцыяй Хэбэй і на поўначы з аўтаномным раёнам Унутраная Манголія.
Большая частка правінцыі знаходзіцца на вышыні звыш за 1000 мэтраў над узроўнем мора. Горныя ландшафты складаюць 67,5% плошчы правінцыі і займаюць пераважна паўночна-заходнюю частку тэрыторыі. Найбольш значнымі горнымі масівамі зьяўляюцца горы Люйлян (да 2831 м), Тайхан (да 2322 м), Вутай (да 3058 м), Хэншань (да 2017 м) і Тайюэ (да 2567 м). Шаньсі ляжыць ва ўсходняй частцы лёсавага плято.
Клімат у Шаньсі халодны і сухі. Сярэднягадовая тэмпэратура на поўначы складае каля 5 °C, на поўдні каля 15 °C. На поўначы толькі на працягу чатырох календарных месяцаў на бывае маразоў, на поўдні — на працягу сямі месяцаў. Сярэднягадовы ўзровень ападкаў паніжаецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і складае ад 350 да 700 мілімэтраў. Каля 60% ападкаў прыходзіцца на лета.
Найбуйнейшымі рэкамі зьяўляюцца Хуанхэ, Фэнхэ, Санганхэ і Хутхохэ.
Адміністрацыйна правінцыя падзяляецца на 11 гарадзкіх акругаў: Датун, Ліньфэнь, Люйлян, Сіньджоў, Тайюань, Цьзіньчжун, Цьзіньчэн, Чанчжы, Шачжоў, Юньчэн, Янцюань.
Гісторыя [рэдагаваць]
Шаньсі належыць да правінцыяў, у якіх адбывалася зараджэньне кітайскай культуры. У пэрыяд нэаліту тут між іншым утварылася раньняя дынастыя Ся. Да гэтага ядра ў першую чаргу адносяцца паўднёвыя тэрыторыі з пладароднымі лёсавымі землямі. Археалягічныя знаходкі на поўначы правінцыі сьведчаць таксама аб тым, што гэты рэгіён уваходзіў у склад зямель дынастыі Джоў (1100—771 да нашай эры).
У Эпоху ваюючых царстваў тэрыторыі правінцыі належылі царству Чхао. З 1937 па 1945 год правінцыя знаходзілася ў японскай акупацыі.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Згодна перапісу насельніцтва 2002 году ў правінцыі налічвалася 32 368 083 прадстаўнікі народнасці хань, што складала 99,68% ад агульнай колькасці яе насельніцтва. Пасьля ханьцаў найбольш значнымі этнічнымі групамі зьяўляюцца хуэй (0,19%), маньчжуры (0,04%), манголы (0,03%) і мяо (0,01%).
Эканоміка [рэдагаваць]
Да зямельных багацьцяў правінцыі ў першую чаргу адносіцца вугаль. Маюцца таксама залежы і іншай сыравіны, напрыклад бауксіта, медзі, алюмінія і серы. Вугальны рэўер займае 37% плошчы Шаньсі і зьмяшчае 200 мільярдаў тон вугля, што адпавядае 1/3 агульнай колькасьці залежаў вугля ў Кітаі. Шаньсійскі вугаль ідзе на экспарт, а таксама пастаўляецца ў больш за 20 іншых адміністратыўных адзінак Кітаю.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шаньсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||